У чаканні аўтобуса. 21.by

У чаканні аўтобуса

27.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наракаць на работу грамадскага транспарту ў Брэсце гараджане пачалі адразу, як толькі аўтобусы і тралейбусы сталі хадзіць радзей. Але транспартныя прадпрыемствы і гарадскія ўлады не прынялі належных мер. І вось падчас прамой лініі з губернатарам у канцы кастрычніка брастаўчане часта звярталіся да Канстанціна Сумара са скаргамі на недахопы ў арганізацыі перавозак.

Літаральна праз некалькі дзён старшыня аблвыканкама сабраў нараду па працы грамадскага транспарту. Гарвыканкам і транспартныя арганізацыі былі падвергнутыя жорсткай крытыцы. На нарадзе прыводзіліся лічбы, з якіх вынікала, што кожны дзень на лініі ў абласным цэнтры не выходзіць каля 15 працэнтаў гарадскіх аўтобусаў. Высветлілася, што асноўнай прычынай збояў стаў не дэфіцыт тэхнікі, а недахоп кадраў. Вадзіцелі, незадаволеныя зарплатай, сыходзяць у іншыя арганізацыі, дзе плацяць больш. Аказалася, што брэсцкія аўтобусныя перавозкі намнога болей стратныя, чым перавозкі, напрыклад, у Баранавічах, Пінску, іншых абласных цэнтрах. Яшчэ ёсць праблемы з пераразмеркаваннем даходаў паміж аўтобусным і тралейбусным паркамі. Праблем шмат, а вось ахвотных іх вырашаць было не вельмі многа... пакуль губернатар рашуча не запатрабаваў навесці парадак з пасажырскімі перавозкамі і даў на гэта два месяцы.

Як чалавек, які штодня карыстаецца грамадскім транспартам, магу сведчыць, што некаторыя перамены да лепшага адчуліся літаральна праз тыдзень пасля нарады, у прыватнасці ў мікрараёне "Кавалёва". Па-першае, на прыпынках павесілі новыя таблічкі з раскладам руху. На старыя даўно ніхто не звяртаў увагі, бо там значыліся лічбы, якія не мелі нічога агульнага з рэчаіснасцю. Ранкам аўтобусы 23-га і 15-га маршрутаў у асноўным прытрымліваюцца новага раскладу. У асноўным, таму што без збояў усё ж не абыходзіцца. Але зрухі адчувальныя. Да вышэйназванай нарады аўтар гэтых радкоў аднойчы на прыпынку "вуліца Луцкая" ў раёне 9 гадзін чакала аўтобуса прыкладна 50 хвілін. Такое, было, вядома, не заўсёды, але здаралася. Цяпер стала лепш, але ў новым раскладзе, відавочна, інтэрвал руху стаў больш працяглым. Праўда, паралельна з названымі нумарамі вельмі спраўна ходзіць камерцыйны аўтобус пад № 50. Ды ён не падыходзіць для тых, хто прывык набываць праязны білет. Таму зразумелае жаданне пасажыраў, каб транспарт хадзіў хоць бы так, як год-паўтара таму.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наракаць на работу грамадскага транспарту ў Брэсце гараджане пачалі адразу, як толькі аўтобусы і тралейбусы сталі хадзіць радзей. Але транспартныя прадпрыемствы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика