У школах плануецца ўвесці курс "Азбука права". 21.by

У школах плануецца ўвесці курс "Азбука права"

15.12.2010 15:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да 2015 года ў беларускіх школах плануецца ўвесці факультатыўныя заняткі «Асновы прававых ведаў», вучэбныя праграмы «Азбука права».

Гэта прадугледжана планам мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян на 2011–2015 гады, які зацверджаны пастановай урада Беларусі № 1771 ад 3 снежня.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства юстыцыі, увядзенне новых факультатыўных заняткаў і вучэбных праграм, а таксама правядзенне разнастайных конкурсаў і алімпіяд па профільнай тэматыцы разглядаецца «ў якасці важнага сродку папулярызацыі прававых ведаў у галіне правоў і свабод чалавека».

Як адзначаюць у Мінюсце, мерапрыемствы плана па прававой асвеце скіраваныя «на павышэнне ўзроўню прававой культуры шырокага кола асоб, на фарміраванне ў насельніцтва краіны цікавасці дзейнічаць на працягу свайго жыцця ў якасці актыўных і адказных грамадзян, якія паважаюць правы іншых членаў грамадства». Мерапрыемствы таксама нацэленыя «на навучанне людзей арыентавацца ў сітуацыях, якія патрабуюць прававых ведаў, у мэтах стварэння неабходных умоў для максімальнай абароны імі сваіх правоў і законных інтарэсаў».

Падзяліцца навіной: 
Анастасія Янушэўская, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 2015 года ў беларускіх школах плануецца ўвесці факультатыўныя заняткі «Асновы прававых ведаў», вучэбныя праграмы «Азбука права». Гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика