Бацьку Міколы Статкевіча няма каму дапамагчы
23.12.2010 17:28
—
Новости Общества
|
Карэспандэнт Intex-press наведаў бацьку былога кандыдата ў прэзідэнты ў Баранавічах.
Віктару Паўлавічу Статкевічу ў студзені споўніцца 85 гадоў. Рухаецца ён павольна, выглядае вельмі слабым. Адказваў стрымана і асцярожна і, падобна, не зусім паверыў, што размаўляе з журналістам. — Лепш спытаць, што ў мяне не хворае — на гэта прасцей адказаць. Амаль аглух. Адно вока зусім не бачыць, другое ледзь-ледзь... На ўліку ў анкалогіі, язва страўніка. Шмат усяго. Яшчэ ў юнацтве на расстрэл вадзілі, і вось жывы застаўся — бацька прыкрыў сваім целам. Ну, і ўсё жыццё такое праклятае... — А што вам вядома пра Мікалая, пра падзеі ў Мінску? — Ведаю я і што там было, выдатна ведаю, і вы гэта выдатна ведаеце. Не трэба мяне аб гэтым пытацца... — Як ставіцеся да рашэння Мікалая абвясціць галадоўку? — Я проста не хачу адказваць на гэтыя пытанні. Вы ўсё, усё выдатна самі ведаеце без мяне. — Як вы лічыце, чым скончыцца ўсё тое, што пачалося 19-га снежня? — Я яшчэ год таму назад баяўся гэтага. Таму што выдатна ведаў, чым гэта скончыцца. А чым у нас можа скончыцца іншым?.. — Вам хто-небудзь дапамагае? — Ну, вы ж ведаеце, што з сынам... — Акрамя Мікалая ёсць у вас хто-небудзь у Беларусі? — Не, нікога. Адзін як воўк. Мікалай Статкевіч — адзін з сямі кандыдатаў у прэзідэнты, якія праходзяць у якасці падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску ўвечары 19 снежня. Па дадзеных БелаПАН, палітык, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, абвясціў галадоўку і адмовіўся ад дачы паказанняў. Усяго, па дадзеных праваабаронцаў, статус падазраваных маюць 19 чалавек. 19 і 20 снежня ў Мінску на вуліцах і ў кватэрах было затрымана больш за 600 чалавек. Глядзі яшчэ: Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнт Intex-press наведаў бацьку былога кандыдата ў прэзідэнты ў Баранавічах.
|
|