Адвакатам зноў не даюць сустрэцца з Някляевым
23.12.2010 17:28
—
Новости Общества
|
Сёньня адвакаты спрабавалі дамагчыся першай сустрэчы са зьняволеным
Адвакатка Тамара Сідарэнка сёньня зноў накіравалася да сьледчага ізалятару КДБ, але яна ня ўпэўнена, што да Някляева пусьцяць: «Не ўдалося ні ўчора, ні паўдня сёньня. Наогул, адвакаты не праходзяць. Вось яшчэ паўдня таксама буду сядзець. Але шанцы маленькія. Кабінэты занятыя, кім — ня ведаем.У іх два кабінэты, і вось суткі былі ўчора занятыя, хаця мы, два адвакаты, былі па чарзе № 1 і № 2. Хто перад намі там пайшоў, свае нейкія супрацоўнікі? Ці ёсьць у іх перавагі?! Скаргу мы напісалі генэральнаму пракурору, што ў нас няма рэальнай магчымасьці мець зносіны з падаабароннымі, хаця гэта гарантавана Крымінальным кодэксам». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Кабінеты занятыя».
|
|