Юані трапілі ў скарбонку Беларусы пачалі зберагаць не толькі ў рублях, доларах і еўра, але і ў кітайскай валюце. 21.by

Юані трапілі ў скарбонку Беларусы пачалі зберагаць не толькі ў рублях, доларах і еўра, але і ў кітайскай валюце

04.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праўда, пакуль кітайскай валюты ў банкаўскіх укладах насельніцтва трымае няшмат, і пераважна стаўку на юань робяць жыхары сталіцы. Як зазначыла падчас сустрэчы з журналістамі старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Надзея Ермакова, на цяперашні час на дэпазітах насельніцтва ў банку знаходзіцца каля мільёна юаняў. Разам з тым, пачатак сёлетняга года вызначаецца істотным прытокам у банк укладаў у беларускіх рублях: людзі ўбачылі, што непрыемных сюрпрызаў з нацыянальнай валютай не адбылося, і пасля ліхаманкавай гонкі за цвёрдаканверсоўнай напрыканцы года пад уплывам чутак пра дэвальвацыю зноў укладваюць свае сродкі ў больш даходны інструмент.

Тым больш, як запэўнівае Надзея Ермакова, у "Беларусбанку" цяпер не разглядаецца пытанне аб змяншэнні працэнтных ставак па дэпазітах у нацыянальнай валюце, якія цяпер складаюць 16-17 працэнтаў гадавых. "Гэта дастаткова высокая стаўка", — зазначыла банкір. Надзея Ермакова таксама дадала, што пры цяперашніх стаўках па крэдытах павышаць даходнасць рублёвых укладаў проста нерэальна.

Што датычыцца ўмоў крэдытавання, то мяняць іх у "Беларусбанку" не бачаць падстаў: яны ўжо адпрацаваныя, і неабходнасці ў такім кроку няма. Аднак па раней выдадзеных крэдытах на будаўніцтва жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, банк зменіць стаўку ўжо ў бліжэйшы час: з 15 лютага яна будзе зніжана з 17 да 14,5 працэнта гадавых. Акрамя таго, у фінансавай установе разглядаецца пытанне аб падаўжэнні тэрмінаў спажывецкіх крэдытаў з 3 да 5 гадоў, і адпаведнае рашэнне будзе прынята ў бліжэйшы час.

Наогул жа прэс-канферэнцыя старшыні праўлення буйнейшага банка краіны была прысвечана вынікам яго працы летась і за апошнія пяць гадоў. Як падкрэсліла кіраўнік "Беларусбанка", нягледзячы на тое, што ў рэспубліку прыйшоў капітал буйных расійскіх банкаў, "Беларусбанк" не страціў пазіцыі на рынку банкаўскіх паслуг і ўпэўнена захоўвае ў сярэднім 40-50 працэнтаў долі на розных яго сегментах. Так, па рэсурснай базе ён займае 41 працэнт рынку, памер рэсурснай базы за 5 гадоў павялічыўся амаль у 6 разоў і на 1 студзеня гэтага года склаў 52 трыльёны рублёў. Доля банка ў банкаўскай сістэме краіны па прыцягненні сродкаў насельніцтва складае больш за 53 працэнты. За мінулыя пяць гадоў памер сродкаў насельніцтва, прыцягнутых на рахункі "Беларусбанка", вырас у 3,8 раза — на пачатак студзеня ён дасягнуў 13 трыльёнаў. А аб'ём сродкаў юрыдычных асоб за пяцігодку павялічыўся ў 5 разоў — да 15 трыльёнаў.

Паводле слоў Надзеі Ермаковай, важнейшым напрамкам працы банка з'яўляецца міжнароднае супрацоўніцтва. Аб'ём прыцягнутых замежных рэсурсаў на пачатак года склаў 976 мільёнаў долараў ЗША. Для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў кліентаў банка з 2006 года было заключана больш за 22 крэдытныя пагадненні па прыцягненні замежных рэсурсаў. Толькі летась было заключана 79 крэдытных пагадненняў на 530 мільёнаў долараў. Сярод апошніх буйнейшых праектаў кіраўнік банка згадала фінансаванне пакупкі хуткасных электрапаяздоў швейцарскай кампаніі, рэканструкцыю гасцініцы "Кастрычніцкая" ў "Прэзідэнт-атэль" і іншыя.

За апошнія 5 гадоў, падкрэсліла банкір, "Беларусбанк" дасягнуў выдатных вынікаў па ўмацаванні даверу і павышэнні іміджу ў сусветнай банкаўскай супольнасці. Ацэнкі ўплывовых рэйтынгавых агенцтваў Moody's і Fіtch Ratіngs пацвярджаюць эфектыўнасць дзейнасці, паляпшэнне фінансавых паказчыкаў, захаванне стабільнасці развіцця і фінансавай устойлівасці банка. Як адзначыла Надзея Ермакова, доўгатэрміновы прагноз, вызначаны апошнім Міжнародным рэйтынгавым агенцтвам, кваліфікуецца як "стабільны". Яна таксама паведаміла, што ў бліжэйшы час банк плануе атрымаць рэйтынг яшчэ аднаго міжнароднага рэйтынгавага агенцтва, якое цяпер працуе ў рэспубліцы па краінавым рэйтынгу. Між іншым, у рэйтынгу ТОП-1000 буйнейшых банкаў свету "Беларусбанк" вырас з 600 у 2008 годзе да 452 месца.

Сёння "Беларусбанк" з'яўляецца і буйнейшым крэдыторам эканомікі — займае 42 працэнты рынку. З 2006 года памер крэдытных укладанняў банка вырас у 6,6 раза пры росце сукупнага крэдытнага партфелю банкаўскай сістэмы краіны ў 7 разоў. Памер крэдытаў эканоміцы на 1 студзеня перавысіў 40 трыльёнаў рублёў, а фізічным асобам — больш за 15 трыльёнаў (больш як 800 тысяч беларусаў пазычылі грошы ў банку).

"Паслядоўная і планамерная работа "Беларусбанка" дазволіла за апошнія пяць гадоў атрымаць прыбытак у памеры 1,3 трыльёна рублёў, пры першапачатковым плане 1 трыльён, — адзначыла Надзея Ермакова. — У тым ліку ў 2010 годзе — 510 мільярдаў рублёў, што складае 30 працэнтаў прыбытку ўсёй банкаўскай сістэмы Беларусі".

Ігар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўда, пакуль кітайскай валюты ў банкаўскіх укладах насельніцтва трымае няшмат, і пераважна стаўку на юань робяць жыхары сталіцы. Як зазначыла падчас сустрэчы з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика