Ты — мой скарб
05.02.2011
—
Новости Общества
|
Каханне i глыбокiя пачуццi дапамаглi маладым людзям стварыць iнтэрнацыянальную пару Кажуць, шлюбы зараджаюцца на нябёсах. Можа, i так… Ва ўсялякiм разе аргенцiнец Хуан Капiтула ў гэтым перакананы. Два з паловай гады таму малады чалавек у складзе каманды Аматарскай лiгi сваёй краiны па футболе збiраўся ехаць у Беларусь. I нейкае нязведанае да гэтага пачуццё ахоплi-вала яго, яму хацелася хутчэй выбрацца ў дальнюю дарогу. Каця Турбiна, студэнтка Белдзяржунiверсiтэта, калi сталi выбiраць, каго накiраваць перакладчыцай да аргенцiнскiх футбалiстаў, нечакана для сябе выказалася: «Я пайду!» Дзяўчына добра валодала iспанскай мовай i за сваю працу не баялася. Але таксама быццам бы нешта прадчувала. Потым Хуан i Каця будуць расказваць, што калi ўпершыню ўбачылiся, iх нiбы токам працяла: захацелася сустрэцца зноў. Хуан, як належыць мужчыне, праявiў iнiцыятыву i папрасiў дзяўчыну паказаць яму Мiнск. Каця дала згоду. Маладая пара сустракалася кожны дзень: хадзiлi ў тэатр на «Лебядзiнае возера», наведвалi любiмыя кафэшкi, падоўгу сядзелi ў скверах. Тыдзень праляцеў, як адзiн дзень. Развiтвацца не хацелася. Але яны цвяроза ацэньвалi сiтуацыю: Кацi трэба было заканчваць ВНУ, ды i ў Хуана, якi ўжо працаваў i адначасова набываў другую адукацыю, спраў назапасiлася. Два гады маладыя людзi перапiсвалiся з дапамогай Iнтэрнэта, любую магчымасць выкары-стоўвалi, каб чуць адзiн аднаго, умацоўваць нiтку дружбы, якая завязалася. Але ж што далей? Хуан хацеў звезцi будучую нявесту да сябе на радзiму i сыграць вяселле. Быццам бы i Каця была за гэта, аднак яе мацi не пагадзiлася: «Вяселле будзе ў нас i роспiс таксама!» А потым жанiх з’явiўся ў Бабруйску, адкуль нявеста родам. Хуану горад спадабаўся: чысты, дагледжаны, гасцiнныя, усмешлiвыя людзi! Ён пазна-ёмiўся з Кацiнай мамай, сваёй будучай цешчай. Вяселле адбылося ў адным з лепшых рэстаранаў горада. Было нямала гасцей, жывая музыка, конкурсы, падсадныя жанiх i нявеста – адным словам, усё ў лепшых нацыянальных традыцыях. А напояў, ежы, дык i казаць не даводзiцца! Для Хуана гэта было адкрыццём, бо на радзiме проста танцуюць. А тут цешча ў размове з кiмсьцi назвала яго сынам, прыняла як роднага, i гэта ўзрадавала болей за ўсё! Хуан стракатаў на сваёй iспанскай мове, адначасова ўслухоўваўся ў рускую. I… яна яму здалася надта гучнай, нават рэзкай: мо, людзi з чымсьцi не згодны, сварацца… «Ды ты не хвалюйся, — заспакойвала Каця, — усё добра, да любой мовы, як i да чалавека, прыроды, трэба прызвычаiцца». Пазней Наталля Антонаўна, мама Кацi, будзе расказваць: «Вядома, я хвалявалася за дачку, але калi паглядзела, з якой павагай да яе ставiцца Хуан, як па-джэнтльменску сябе паводзiць, кожны погляд ловiць, пакрысе супакоi-лася. Ды што казаць, у пары маладыя глядзяцца: ён – яркi, смуглы, яна – пяшчотная, вытанчаная бландзiнка, а як выконвалi аргенцiнскае танга!» Але ж дзе жыць маладым: у нас цi ў Аргенцiне? Хуан гатовы быў застацца ў Беларусi: «Ты – мой скарб, Каця, як скажаш, так i будзе!» Аднак жа, калi ўзважылi ўсе за i супраць, вырашылi падавацца на ягоную радзiму. Чаму? Бацькi Хуана больш заможныя, маюць 16 дамоў, якiя здаюць у арэнду (а ў Кацiнай мамы – чацвёра прыёмных дзяцей). Хаця ў Аргенцiне няма такога, каб бацькi «кармiлi» сваiх дзяцей: стаў на крыло – дамагайся лепшага жыцця сам! Хуан жыве ў доме, якi атрымаў па месцы працы. Аднак паспеў купiць зямлю для будаўнiцтва ўласнага жылля, набыў мэблю, тэлевiзар, iншыя рэчы. Адным словам – рыхтаваўся да прыезду маладой жонкi. I вось ужо тры месяцы, як Каця на новым месцы жыхарства. З бацькамi мужа ў яе поўнае паразуменне. Нядаўна дзяўчына ўладкавалася на працу. Працуе яна на тым жа прадпрыемстве, што i Хуан. Часта выбiраецца ў горад. Праўда, адна i не рызыкуе: усе глядзяць на яе, бландзiнку, спрабуюць загаварыць, нават дакрануцца. Аб сваiм выбары дзяўчына не шкадуе. Тым больш, у яе Хуана – славянскiя каранi. Ягоныя дзядуля i бабуля яшчэ ў 1939 годзе пераехалi за акiян з Украiны. Бацька ажанiўся на аргентынцы, так што Хуан – напалову рускi. Ну што ж, калi Бог цi лёс звёў маладых у iнтэрнацыя-нальную пару, хай iм будзе шчасце i ўдача! На здымку: Хуан i Каця. Фота: асабiсты архiў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як Аргенцiна i Беларусь стварылi iнтэрнацыянальную пару
|
|