Zамор'е. 21.by

Zамор'е

22.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Супербабулька" пусціць сваю сумачку з малатка

Брытанская пенсіянерка Эн Цімсан, якая праславілася тым, што прадухіліла рабаванне ювелірнай крамы, збіўшы бандытаў сваёй сумачкай, збіраецца прадаць аксесуар на аўкцыёне. Пра гэта 71-гадовая жанчына заявіла ў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу NBC.

Цімсан, якая пасля здарэння атрымала мянушку "супербабулька", прыехала ў ЗША некалькі дзён таму, каб наведаць сына. Падчас гэтага візіту пенсіянерка і пагутарыла з журналістамі NBC, узгадаўшы, што спроба рабавання ў цэнтры горада Нортгемптан адбылася, калі яна ішла на занятак у танцавальную школу. Убачыўшы злачынцаў, Цімсан падумала, што яны кагосьці б'юць, і кінулася на іх, не разважаючы. У руках у пенсіянеркі была толькі сумачка, і яна пачала збіваць ёю бандытаў.

У выніку "супербабулька" прагнала зламыснікаў, якія тут жа паспрабавалі знікнуць з месца здарэння. Аднак праз некалькі секунд да крамы падаспела паліцыя, якая здолела затрымаць чацвярых з шасці злачынцаў. Бандытам прад'яўлена абвінавачанне ў спробе рабавання.

Сама ж Эн Цімсан стала гераіняй мноства публікацый як у Вялікабрытаніі, так і за яе межамі. Падчас інтэрв'ю амерыканскаму каналу "супербабульку" спыталі, ці збіраецца яна прадаць сваю знакамітую сумачку на анлайн-аўкцыёне eBay. Пенсіянерка адказала, што сапраўды мае намер пусціць свой аксесуар з малатка, і арганізацыяй гандлю займаецца яе сын. Паводле слоў жанчыны, калі пакупнікі выявяць цікавасць да сумачкі і ад яе продажу атрымаецца значная сума, то грошы яна перадасць на дабрачынныя мэты. Калі менавіта адбудзецца аўкцыён, пакуль не паведамляецца.

 

10-месячны амерыканец атрымаў дазвол на зброю

Говард Дэвід Людвіг, якога ў сям'і ласкава завуць "Буба" — 10-месячны хлопчык з амерыканскага штата Ілінойс. У яго, як і ў іншых, ёсць паўзункі, соскі, кубікі... Але, у адрозненне ад большасці дзяцей, ён ганарліва можа пахваліцца дазволам на права нашэння зброі!

Так, і сапраўды 10-месячнаму немаўляці было выдадзена пасведчанне ўладальніка агнястрэльнай зброі пасля таго, як яго бацька падаў заяву і заплаціў сціплы збор у 5 долараў ЗША, не надта, зрэшты, разлічваючы на станоўчае рашэнне. У атрыманай картцы пазначаны рост дзіцяці (2 футы 3 дзюймы), вага (20 фунтаў) і крамзолі замест подпісу. Паліцыя штата кантралюе ўвесь працэс абарачэння зброі, але іх асноўнай мэтай з'яўляецца не дапусціць, каб зброя трапіла ў рукі крымінальных элементаў і людзей з псіхічнымі адхіленнямі. І, як заявіў лейтэнант Скот Комптан, закон штата не мае ўзроставых абмежаванняў, таму паліцыя нічога не мае супраць выдачы гэтага дазволу. 30-гадовы бацька Бубы звярнуўся па дазвол пасля таго, як яго бацька падарыў унуку "Берэту" 12 калібра. Пісталет, хутчэй за ўсё, будзе захоўвацца ў доме бацькі Бубы да дасягнення хлопчыкам узросту 14 гадоў.

 

Лары будзе турыць нахабных пацукоў ва ўрадзе Брытаніі

Нягледзячы на цвёрдую палітыку па скарачэнні бюджэтных выдаткаў, рэзідэнцыя прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі вымушаная была раскашэліцца на ўтрыманне ката.

Новы насельнік Даўнінг-стрыт, 10 ужо прыступіў да выканання сваіх абавязкаў — лоўлі пацукоў, якіх некалькі разоў бачылі журналісты падчас прамых эфіраў з прыступак рэзідэнцыі прэм'ера Дэвіда Кэмерана. Пры Маргарэт Тэтчар, дарэчы, нахабных грызуноў паспяхова ганяў кот Хамфры. Але ў 1997 годзе яго адправіў на пенсію (у прытулак для жывёл) Тоні Блэр, як толькі прыехаў на Даўнінг-стрыт. За час прэм'ерства Блэра, а таксама яго паплечніка Гордана Браўна пацукі развяліся ў немалой колькасці і сталі настолькі нахабнымі, што па-гаспадарску бегалі перад тэлекамерамі.

Пол новага ўдзельніка прэм'ерскай каманды пакуль невядомы. Але, па звестках з дасведчаных крыніц, гэта менавіта кот па мянушцы Лары. Рэкрутаваны ён з найстарэйшага брытанскага прытулка для жывёл, лонданскага Батэрсі. Пакуль няясна, ці стане Лары новым улюбёнцам брытанцаў, як гэта было з Хамфры, якога празвалі Мышыны Камандзір. Да Хамфры ў рэзідэнцыі ў 1973-1987 гадах жыў кот Уілберфорс, празваны "лепшым у Брытаніі мышаловам". Ён лавіў грызуноў пры чатырох брытанскіх прэм'ер-міністрах.

 

Кот-клептаман выкраў у суседзяў 600 рэчаў

Жыхары горада Сан-Матэа ў амерыканскім штаце Каліфорнія выкрылі ката-клептамана па мянушцы Дасці. Дзякуючы камерам начнога бачання ім удалося зафіксаваць, як "рабаўнік" у цёмны час сутак выходзіць з дома, залазіць да суседзяў і вяртаецца назад, прыхапіўшы з сабой які-небудзь прадмет. Як падлічылі пацярпелыя, кот выкраў у іх амаль 600 рэчаў.

Здабычу Дасці складаў у хаце гаспадароў, якія нават вылучылі для гэтага асобнае памяшканне. Па словах суседзяў, першапачаткова яны падазравалі ў крадзяжы злодзея-чалавека, але іх здзівіў выбар зламысніка, які мог выкрасці, напрыклад, сонечныя акуляры, пластыкавую накрыўку або проста губку для мыцця посуду. Акрамя таго, Дасці выкрадаў шкарпэткі, ніжнюю бялізну, адзежу, пальчаткі, ручнікі, цацкі і шмат чаго іншага.

Як прызналіся ўладальнікі ката, у адну з начэй Дасці ўсталяваў рэкорд, расстараўшыся адразу на 11 прадметаў. Па словах гаспадароў, кот-клептаман "атрымлівае ад сваіх спраў велізарнае задавальненне". Прыгоды Дасці нават зрабілі яго героем праграмы пра кошак на тэлеканале Anіmal Planet. Менавіта карэспандэнт апошняга ўсталяваў каля месца жыхарства Дасці камеру начнога бачання, каб атрымаць відэадоказы яго "злачынстваў". Калі суседзі даведаліся, хто менавіта крадзе іх рэчы, яны не сталі ладзіць скандал. Зараз, калі з іх дамоў нешта знікае, людзі ідуць да гаспадароў ката і забіраюць свае рэчы. Улетку 2010 года яшчэ адзін кот-клептаман быў абвінавачаны ў Брытаніі. Оскар з Портсвуда цягаў чужыя рэчы і прыносіў гаспадарам, каб, як мяркуецца, пацешыць іх і своеасаблівым чынам аддзячыць за тое, што яны ўзялі яго з прытулку.

 

У Вялікабрытаніі вырасцілі рэкордна востры перац

У горадзе Грэнтам у графстве Лінкальншыр на ўсходзе Вялікабрытаніі ў чарговы раз вырасцілі самы пякучы перац чылі ў свеце. Вастрыня яго па шкале Сковіла складае каля 1,17 мільёна пунктаў. Большы паказчык пякучасці толькі ў пярцовых балончыкаў.

Перац быў вырашчаны 39-гадовым Нікам Вудсам у цяпліцы. Паводле слоў садоўніка, які займаецца вырошчваннем агародніны ўжо пяць гадоў, самы востры перац вырас у яго выпадкова. Калі мужчына ўбачыў плён, ён вырашыў пакаштаваць перчык. "Я быў у жаху. Мне фізічна стала дрэнна. Я ажно тросся. Нікому б не парэкамендаваў есці перац сырым, як гэта зрабіў я", — адзначыў Вудс.

Уласцівасці новага брытанскага чылі былі прааналізаваныя спецыялістамі з Кнігі рэкордаў Гінеса, пасля чаго перац быў прызнаны самым вострым у свеце, пазбавіўшы гэтага звання перац пад назвай Bhut Jolokіa, выгадаваны ў Індыі. Характэрна, што ў Грэнтаме раней ужо быў вырашчаны востры чылі — гэта адбылося летась. На той момант перац, названы Іnfіnіty, аказаўся самым вострым (пазней рэкорд пабіў індыйскі Bhut Jolokіa). Пякучасць Іnfіnіty ацэньвалася ў 1,067 мільёна пунктаў па шкале Сковіла. Вастрыню перцу чылі надае адмысловае злучэнне — капсаіцына, якое раздражняльна дзейнічае на верхнія дыхальныя шляхі і слізістыя. Пякучасць чыстага капсаіцына па шкале Сковіла складае ад 15 да 16 мільёнаў пунктаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кот-клептаман выкраў у суседзяў 600 рэчаў Жыхары горада Сан-Матэа ў амерыканскім штаце Каліфорнія выкрылі ката-клептамана па мянушцы Дасці. Дзякуючы камерам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика