"Мінск-арэна" прымае чэмпіянат Еўропы па гімнастыцы. 21.by

"Мінск-арэна" прымае чэмпіянат Еўропы па гімнастыцы

27.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аліна Кабаева стане ганаровай госцяй, Ірына Чашчына, Ганна Бяссонава і Вольга Капранава выступяць у "Шоу зорак"

У выхадныя Мінск прымае спаборніцтвы, якіх дагэтуль у нашай краіне не было, — чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы. Раней Беларусь праводзіла толькі этапы Кубка свету, якімі выдатна сябе зарэкамендавала ў якасці арганізатара. Спаборніцтвы распачаліся сёння на "Мінск-арэне". Як расказала нам учора дзяржтрэнер па мастацкай гімнастыцы Вікторыя Кушнір, арэна цалкам гатова прыняць спаборніцтвы. За спонсарскія сродкі (іх даў Прэзідэнцкі спартыўны клуб) набыта апаратура для музычнага суправаджэння ў разміначных залах.

У Мінск прыехалі ўсе наймацнейшыя гімнасткі кантынента. Расію будуць прадстаўляць Яўгенія Канаева, Дар'я Кандакова і Дар'я Дзмітрыева, Украіну — Аліна Максіменка. Усяго ў спаборніцтвах возьмуць удзел 35 краін. Сярод іх дэлегацыя Сан-Марына, якая прадстаўлена ўсяго адной гімнасткай. Акрамя гэтай краіны, упершыню на турнір у Беларусь прыехалі спартсменкі Сербіі і Нарвегіі. Гімнасткі, у параўнанні з зорнымі футбольнымі зборнымі і клубамі, у патрабаваннях больш сціплыя — жыць яны будуць у трохзоркавых гасцініцах: "Юбілейнай", "Планеце" і "Ля фантана". VІР-госці, сярод якіх прэзідэнт міжнароднай федэрацыі гімнастыкі Бруна Грандзі (Італія), генеральны сакратар Андрэ Гайсбухлер (Швейцарыя), старшыня тэхнічнага камітэта Марыя Шышкоўская (Польшча), паселяцца ў гасцініцы "Вікторыя".

Прыедзе на турнір у якасці ганаровага госця і алімпійская чэмпіёнка, дэпутат Дзярждумы Расіі Аліна Кабаева. Вікторыя Кушнір расказала, што гэта была ініцыятыва самой экс-гімнасткі, якая сябруе з беларускай федэрацыяй.  А ў "Шоу зорак" выступяць славутыя Ірына Чашчына, Ганна Бяссонава і Вольга Капранава. Транслявацца чэмпіянат свету будзе на 9 краін: Славенію, Турцыю, Кіпр, Балгарыю, Грэцыю, Фінляндыю, Іспанію, Расію і Італію.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аліна Кабаева стане ганаровай госцяй, Ірына Чашчына, Ганна Бяссонава і Вольга Капранава выступяць у "Шоу зорак"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика