Zамор'е. 21.by

Zамор'е

28.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А вы ведаеце, каго не дагоніць Ахілес?

Людзі чамусьці думаюць, што чарапахі — марудлівыя жывёлы. Між тым, старажытнагрэчаскі мудрэц Зянон сцвярджаў, што дагнаць чарапаху не пад сілу нават Ахілесу. Хуткасны патэнцыял панцырных істот неверагодны, і яны цалкам рэалізуюць яго на спаборніцтвах Зааполіс-500, якія праходзяць у амерыканскім горадзе Індыянапалісе. Чарапашыя бягі — гэта сур'ёзна!

Сталіца штата Індыяна — месца правядзення самай знакамітай гонкі ў Новым Свеце, якая лічыцца найстарэйшай ва ўсёй гісторыі аўтагонак: 500 міль Індыянапаліса, або Іndіаnароlіs 500. Па аналогіі вялікія чарапашыя бягі, якія штогод праводзяцца мясцовым заапаркам, жартоўна назвалі Zоороlіs 500. Гэтая незвычайная гонка праходзіць у канцы мая; уваход на яе вольны (са сваёй чарапахай). У 2011 годзе мерапрыемства было знакавым: Зааполісу 500 споўнілася 40 гадоў. Самыя хуткія чарапахі свету сышліся ў бескампраміснай гонцы!

У 10 раніцы ўсе ўдзельнікі ўжо на ўзводзе: чарапахі лапкамі рыюць зямлю ад нецярпення, а іх спонсары прытрымліваюць цуглі. У 11.30 гучыць сігнал да барацьбы — і, збіваючы слупы загарод, хуткія чарапахі імкнуцца наперад. Удзельнікі развіваюць хуткасць да 700 метраў у гадзіну! Усе гоншчыкі накрыты клятчастымі гунькамі; на іх суровых тварах вялікае жаданне перамагчы. Сотні ўсхваляваных гледачоў сочаць за хуткаснымі чарапахамі, якія "праносяцца" міма — круг за кругам... Каментуе гонкі, па традыцыі, галоўны дыктар аўтагонак Іndіаnароlіs 500. Але вось самая хуткая чарапаха дасягае фінішу — і крыкі захаплення і апладысменты сустракаюць яе. Пераможцу ўвенчваюць лаўровым вянком, але, па сутнасці, такіх, хто прайграў, у гонцы няма: усіх удзельнікаў забегу накормяць сакавітай гароднінай і салодкай садавіной. Гледзячы на тое, з якім захапленнем чарапашкі ядуць лісце і плады, нават не верыцца, што ўсяго паўгадзіны таму яны думалі толькі аб бегу. Гонкі Zоороlіs 500 прыносяць карысць не толькі заапарку, прыцягваючы кліентаў, але і гледачам: яны ў чарговы раз пераконваюцца, што чарапахі — гэта вельмі мілыя і забаўныя істоты. І хуткія, да таго ж.

За "рагаты" капялюшык — сотні тысяч

Капялюшык унучкі каралевы Вялікабрытаніі прынцэсы Беатрыс, які прыцягнуў да сябе шырокую ўвагу публікі на вяселлі прынца Уільяма і Кейт Мідлтан, пайшоў з інтэрнэт-аўкцыёну еBау за 81 тысячу 100 фунтаў стэрлінгаў (131 тысячу 648 долараў).

Твор брытанскага капялюшнага дызайнера Філіпа Трэйсі падчас трансляцыі вясельнай цырымоніі заўважылі многія. Складаная канструкцыя са стылізаваным бантам атрымала велізарную колькасць здзеклівых мянушак — ад "завітушкі" да "туалетнага стульчака". У капялюшыка нават з'явілася свая старонка ў сацыяльнай сетцы Fасеbооk. Як паведамлялася, грошы ад продажу капялюшыка будуць накіраваны ў дабрачынны фонд дапамогі дзецям UNІSЕF. У таргах удзельнічалі 40 пакупнікоў. Імя асобы, якая набыла гэты нашумелы лот, не паведамляецца. Дачка другога сына Елізаветы ІІ, прынца Эндру, 22-гадовая прынцэса Беатрыс на старонцы продажу капялюшыка напісала, што яна ў захапленні ад той увагі, якую прыцягнуў яе капялюшык, і адзначыла, што гэта "выдатная магчымасць" сабраць сродкі на дапамогу дзецям. "Хто б ні купіў капялюшык, спадзяюся, ён атрымае ад яго столькі ж задавальнення, колькі і я", — паведаміла прынцэса.

...І няхай мяне з'ядуць піранні!

Жыхар Германіі Карл Фрыдрых Ленцэ, мабыць, мае зашмат вольнага часу, як у адным вядомым анекдоце, бо робіць або збіраецца зрабіць даволі дзіўныя і спрэчныя для звычайнага чалавека ўчынкі. Напрыклад, ён сцвярджае, што вынайшаў машыну, якая выпроствае бананы. Цяпер 56-гадовы мужчына падаў усе дакументы для таго, каб запатэнтаваць сваё вынаходніцтва.

Ён сцвярджае, што такія бананы лягчэй есці і захоўваць. Такія плады ён заве "bаnаnа-sіgаr" — "бананавыя цыгары". Тэхналогія распроствання бананаў "даволі простая": яны разразаюцца на кавалачкі, з якіх складаецца прамая садавіна, і склейваюцца біялагічна-бяспечным гіпсам. Лішнія кавалкі таксама не выкідваюцца — яны высушваюцца і выкарыстоўваюцца ў фруктовых салатах.

Таксама яму прыпісваецца ідэя (хоць гэта яшчэ не даказана) гадоўлі фігурных агуркоў, абсалютна розных формаў: кветачкі, сэрцайкі, зорачкі. Для гэтага да маленькага агурочка, які толькі з'явіўся з завязі, прымацоўваюць трубку патрэбнай формы. І падчас росту гародніна прымае форму гэтай самай трубкі. І пры нарэзцы атрымліваюцца прыгожыя фігуркі.

Яшчэ Карл Ленцэ спрабаваў пераканаць улады Гамбурга адкрыць у горадзе масажны салон для хатніх жывёл. Перад гэтым ён хацеў адкрыць сабачы бардэль у Берліне. На думку мастака, у масажным салоне для чатырохногіх павінны рабіць усе віды масажу, у тым ліку і эратычны. А ў Швейцарыі немец прапаноўваў адкрыць рэстаран, у якім бы падавалі жаночае малако. Як і ўсе ўчынкі Карла Фрыдрыха, таксама эксцэнтрычна яго апошняя воля, якую ён ужо напісаў. Мастак адпісваў скарміць свой труп піранням, якія жывуць у кёльнскім заапарку. Такая думка прыйшла яму ў галаву пасля таго, калі ён прачытаў пра галандца, які адпісваў скарміць сябе пасля смерці слімакам. Ленцэ спадабалася сама ідэя, аднак ён захацеў, каб яго тленнае цела раздзіраў хто-небудзь больш спрытны і пражэрлівы. Адміністрацыя заапарка адрэагавала з гумарам: яна дапусціла такую магчымасць, калі пахаванне будзе праходзіць на вачах студэнтаў-біёлагаў — у адукацыйных мэтах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За "рагаты" капялюшык — сотні тысяч Капялюшык унучкі каралевы Вялікабрытаніі прынцэсы Беатрыс, які прыцягнуў да сябе шырокую ўвагу публікі на вяселлі прынца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика