РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

01.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На адным з палiгонаў Беларусi ў вынiку няшчаснага выпадку загiнуў афiцэр

паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе Мiнабароны.

Як растлумачылi ў ведамстве, афiцэр атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, у вынiку электрычнага разраду ад высакавольтнай лiнii электраперадач. Прычыны няшчаснага выпадку высвятляюцца камiсiяй Мiнiстэрства абароны i следчай групай Беларускай ваеннай пракуратуры. Ваеннае ведамства выказвае спачуваннi родным i блiзкiм ваеннаслужачага i акажа iм адпаведную дапамогу згодна з заканадаўствам.

Немаўлят не даглядаюць

У апошнія пяць гадоў у краіне захоўваецца адмоўная тэндэнцыя высокіх паказчыкаў гібелі дзяцей ва ўзросце ад 1 да 4 гадоў ад вонкавых прычын — нешчаслівых здарэнняў, атручэнняў і траўмаў. Летась з-за недагляду дарослых вырасла і колькасць выпадкаў гібелі дзяцей першага года жыцця.

Паводле слоў галоўнага педыятра Мінздароўя Алены НЯВЕРЫ, у структуры прычын смяротнасці ва ўзросце да 17 гадоў на вонкавыя фактары прыпадае трэць выпадкаў, ва ўзросце 15-17 гадоў — 50 працэнтаў. "Сёння ў структуры дзіцячага насельніцтва дзеці з хранічнымі хваробамі і інваліды складаюць 15 працэнтаў, аднак сярод школьнікаў такіх 21 працэнт... Самымі распаўсюджанымі застаюцца хваробы органаў дыхання. На другое месца выйшлі хваробы вачэй, якія раней былі на 4-5 месцы. Трэція па распаўсюджанасці — хваробы органаў стрававання, і на чацвёртым — траўмы і атручэнні".

Святлана БАРЫСЕНКА.

Сталічны праграміст папаўся на крадзяжы аўтанавігатара

Прагуляўшы ўсю ноч у боўлінг-клубе і перабраўшы спіртнога, малады мінчанін вяртаўся дадому пешшу. На шляху яму трапіўся прыпаркаваны аўтамабіль, у салоне якога быў бачны аўтанавігатар. Узгадаўшы, што ў сябра хутка дзень нараджэння і ён вельмі хацеў у падарунак навігатар, у маладога чалавека ўзнікла ідэя: ён разбіў шкло і забраў патрэбны прыбор.

Праўда, побач праязджаў аўтапатруль і міліцыянеры звярнулі ўвагу на падазроныя маніпуляцыі побач з аўтамабілем. Мінчанін кінуў украдзенае і кінуўся наўцёк, але пагоня доўжылася дзясяткі метраў... Затрыманы аказаўся 26-гадовым праграмістам адной з паспяховых сталічных фірмаў. Калі малады чалавек працверазеў, ён не змог растлумачыць свой учынак, спасылаючыся на вялікую колькасць выпітага. Хлопец сцвярджаў, што падарунак сябру мог набыць і законным шляхам, і ўжо на наступны дзень пакрыў урон, нанесены ўладальніку аўтамабіля (каля 2 мільёнаў рублёў).

Алена КРАВЕЦ.

Дзе грошыкі?

Момантам ажыятажнага попыту на аўто скарыстаўся жыхар Гомеля, які браў грошы пад абяцанні прыгнаць машыну з Германіі. Справа ў тым, што ён гэта рабіў раней, і таму да 43-гадовага грамадзяніна людзі неаднойчы звярталіся з такой просьбай. Аднак мужчына знік з вачэй тых, каму паабяцаў аўтамабіль. Як расказаў начальнік аддзела следчага ўпраўлення УУС Гомельскага аблвыканкама Раман Аўчыннікаў, на сённяшні дзень дакладна вядома пра 15 эпізодаў ашуканства, і новыя выяўляюцца ледзь не кожны дзень. Людзі аддавалі раней судзімаму за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць махляру значныя сумы ў валюце. Напрыклад, як грамадзянін А., 1971 г.н. — 36 тысяч еўра. Між тым, па словах сведкаў, да таго, як знікнуць, махляр Р. пастаянна бавіў час у казіно. Дзе, верагодна, і зніклі запазычаныя грошы.

Прыклад настаўніка?

Незаконнае налічэнне прэмій і даплат да заробку па фіктыўных працоўных дамовах, заключаных з двума жыхарамі абласнога цэнтра, ажыццяўляла дырэктар адной са школ Гомеля. Частка грошай прызначалася персанальна для кіраўніка навучальнай установы. Пра гэта стала вядома ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне карупцыйных злачынстваў ў сферы адукацыі пры засваенні бюджэтных грашовых сродкаў, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі лічаць, што на працягу трох гадоў жанчына прычыніла аддзелу адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна матэрыяльную шкоду ў памеры больш за Br14 млн.

Рабсіла "на халяву"

Начальнік філіяла аднаго з электрамантажных упраўленняў ААТ "Белэлектрамантаж" падазраецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Шкода дзяржаве ацэньваецца ў суму каля 140 мільёнаў беларускіх рублёў. Як паведамілі ў прэс-групе ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, на працягу трох гадоў грамадзянін дзейнічаў прыкладна па той жа схеме, што і яго падначалены галоўны інжынер, аб супрацьпраўнай дзейнасці якога пісала наша газета. У рабочы час супрацоўнікі бязвыплатна будавалі дамы начальніка філіяла электрамантажнага ўпраўлення і яго сваякоў. Заработную плату рабочыя атрымлівалі за кошт сродкаў прадпрыемства. Крымінальная справа заведзена па артыкуле аб злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

"Нарыбачылі" амаль на 83 мільёны...

Паблізу вёскі Харокава Мёрскага раёна каля пяці гадзін раніцы работнікі Браслаўскай міжрайінспекцыі затрымалі трох грамадзян. Апошнія з дапамогай коннай запрэжкі вывозілі рыбу, здабытую з выкарыстаннем забароненай прынады — электралавільнай устаноўкі.

У возе былі знойдзеныя чатыры мяхі з рыбай, гумавая надзіманая лодка, электралавільная ўстаноўка. Незаконна было здабыта 846 асобінаў розных відаў рыб. Шкода навакольнаму асяроддзю склала 2 364,5 базавых велічыні, або 82,8 мільёна рублёў. Затрыманымі аказаліся слесар з Наваполацка, рабочы Дзісненскага лясніцтва і навучэнка Туркаўскай агульнаадукацыйнай школы. Вядзецца следства.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Немаўлят не даглядаюць У апошнія пяць гадоў у краіне захоўваецца адмоўная тэндэнцыя высокіх паказчыкаў гібелі дзяцей ва ўзросце ад 1 да 4 гадоў ад вонкавых прычын...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика