На Белагра-2011 — увесь аграпатэнцыял краіны
08.06.2011
—
Новости Общества
|
Учора пачала работу спецыялізаваная выстава "Белагра-2011", якая па сваёй маштабнасці не мае аналагаў у Беларусі. У 11 гадзін адкрыўся павільён у сталіцы, а праз гадзіну чырвоную стужку перарэзалі і на дэманстрацыйным полі ААТ "Гастэлаўскае" (далей — Беларускае поле. — Аўт). У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Валерый ІВАНОЎ, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Русы, галіновыя міністры, замежныя госці. Каля 70% усёй экспазіцыі Беларускага аграпрамысловага тыдня прадстаўлены айчыннымі вытворцамі. Сярод замежных краін (<І>у выставе прымаюць удзел больш за 350 экспанентаў з 15 краін . — Аўт.) найбольш маштабна прадстаўлены Германія, Расія, Літва, Францыя і Польшча. Пастаянны рост экспанентаў і наведнікаў садзейнічаў таму, што выстава ўжо трэці год праходзіць на двух экспазіцыйных пляцоўках. Асноўная "фішка" выязной экспазіцыі — дэманстрацыя рознай сельгастэхнікі падчас работы ў полі. На Беларускім полі можна азнаёміцца і з дасягненнямі ў племянной жывёлагадоўлі, прадукцыяй буйнейшых рыбгасаў рэспублікі і г. д. — У выніку рэалізацыі дзяржпраграмы адраджэння і развіцця вёскі аб'ёмы валавай сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак павялічылася на 24%, у тым ліку ў грамадскім сектары — на 50% падкрэсліў Валерый Іваноў. — Беларусь па вытворчасці прадуктаў харчавання на душу насельніцтва займае першае месца сярод краін СНД і ўваходзіць у лік сусветных лідараў па вытворчасці малака, бульбы і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі. Забяспечана тэхнічная і тэхналагічная незалежнасць сельскай гаспадаркі, на строгую навуковую аснову пастаўлена забяспечанасць сельскай гаспадаркі насенным матэрыялам і племянной жывёлай.Валерый Іваноў лічыць, што новыя магчымасці па расшырэнні рынкаў збыту сельскагаспадарчай прадукцыі павінна адкрыць кааперацыя прадпрыемстваў, у тым ліку з замежнымі партнёрамі. Многія рашэнні ў гэтым кірунку, упэўнены, будуць прынятыя ўжо падчас работы выставы. — Мы рады ўсім гасцям, якія прыехалі нешта новае ў нас паглядзець і сваім новым падзяліцца, — працягнуў думку Міхаіл Русы. — Будзем супрацоўнічаць, завязваць кантакты, заключаць кантракты. Выстава для таго і праводзіцца, каб даць новы імпульс супрацоўніцтву. Літаральна ў панядзелак — першы дзень аграпрамысловага тыдня — было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве на пяцігодку паміж аграрнымі ведамствамі Беларусі і Малдовы. Плануецца расшырыць супрацоўніцтва ў раслінаводстве, у прыватнасці ў агародніцтве і садаводстве, у галіне селекцыі кукурузы паміж Навукова-практычным цэнтрам па земляробстве НАН Беларусі і Малдаўскім НПЦ "Порумбень". Гаворка ідзе аб стварэнні ў Малдове для Беларусі бацькоўскіх форм гібрыдаў кукурузы з высокім генетычным патэнцыялам. Важным кірункам супрацоўніцтва Міхаіл Русы назваў і атрыманне арыгінальнага насення цукровых буракоў і люцэрны, а таксама размнажэнне ў Малдове арыгінальнага насення гароднінных культур беларускай селекцыі. — Сёлета ўступіць у строй 7 тыс 800 гектараў маладога саду, які быў пасаджаны 2 гады таму. Налета плануем выйсці на 15 тыс гектараў. Перад намі стаіць задача — праз два гады цалкам вырашыць праблему забеспячэння насельніцтва садавіной уласнай вытворчасці. Для гэтага актыўна будуем сховішчы. А то вырасціць вырасцім, а захаваць не можам: частка садавіны і гародніны ідзе на корм жывёле. Гэта не па-гаспадарску. Больш за ўсё людзей пасля адкрыцця выставы мы засталі побач з быком па мянушцы Граф. Паводле слоў Кацярыны ЛЯПЦЮК, якая прадстаўляе на выставе СВК "Агра-Моталь" (Іванаўскі раён), бык важыць 1,3 тоны. — Гэта самы буйны прадстаўнік лімузінскай мясной пароды нашай гаспадаркі. Яго пяць гадоў таму цялём прывезлі з Венгрыі. Мяса гэтай жывёлы вельмі цэніцца: яно ў "лімузінаў" з крапінкамі тлушчу (мармуровае). Чыстапародныя цяляткі карыстаюцца попытам: іх у нас набываюць для развядзення іншыя гаспадаркі. Непадалёку ад клеткі Графа мы пазнаёміліся і з парсючкамі пароды ёркшыр. Лідзія ФЕДАРЭНКАВА, галоўны навуковы супрацоўнік РУП НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі, доктар сельскагаспадарчых навук, расказала, што свінаматку ў канцы 2009 года прывезлі з Францыі. Прыплод жа атрымалі ўжо ў Беларусі. — Свінні пароды ёркшыр (французскай селекцыі) адрозніваюцца высокімі мяснымі якасцямі: тонкі шпік, недзе да 10 мм. Адным словам, сала практычна няма. Утрыманне поснага мяса ў целе вельмі высокае — да 65%. Разводзяцца яны ў "Нукліўсе" Аграплемэліта Жодзіна (на фота заатэхнік Валянціна ШМАНАЙ). Мы вырошчваем парсючкоў і прадаём у іншыя гаспадаркі. Там іх разводзяць і выкарыстоўваюць на прамысловых комплексах. Пакуль прадаём па Беларусі. Кілаграм жывой масы каштуе 10 600 рублёў. Гэта ў некалькі разоў танней, чым каштуюць імпартныя. Мы задаволены, жывёла прыгожая. Адзінае, ёсць праблема з кармамі. А хочацца, каб кармы пастаянна былі ў дастатку. Нагадаем, што выстава праходзіць адначасова на дзвюх пляцоўках — у павільёне пад дахам на праспекце Пераможцаў, 20/2 і за горадам — на пляцоўцы для дэманстрацый ААТ "Гастэлаўскае" побач з Сеніцай. Абедзве пляцоўкі злучаны рэгулярным аўтобусным паведамленнем. Выстава працягнецца да 12 чэрвеня ўключна. Надзея ДРЫЛА. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора пачала работу спецыялізаваная выстава "Белагра-2011", якая па сваёй маштабнасці не мае аналагаў у Беларусі. У 11 гадзін адкрыўся павільён у сталіцы, а праз... |
|