Уладзімір Макей: "Лёс Мінскага авіярамонтнага завода будзе вырашаны ў кастрычніку". 21.by

Уладзімір Макей: "Лёс Мінскага авіярамонтнага завода будзе вырашаны ў кастрычніку"

01.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведаміў работнікам прадпрыемства кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей. Ён правёў тут прыём грамадзян па асабістых пытаннях і сустрэўся з працоўным калектывам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей узначальвае работу міжведамаснай рабочай групы, якая праводзіць маніторынг стану работы дзяржаўных органаў і арганізацый са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Мінску.

Работнікі Мінскага авіярамонтнага завода цікавіліся перспектывамі свайго прадпрыемства. У прыватнасці, раней планаваўся перанос завода на тэрыторыю Нацыянальнага аэрапорта Мінск, а на яго месцы павінна было пачацца будаўніцтва дзелавога квартала "Мінск-Сіці". Адпаведны інвестыцыйны дагавор некалькі гадоў таму заключаны з кампаніяй "Ітэра", але крызіс унёс карэктывы ў рэалізацыю гэтага маштабнага праекта.

"На жаль, сусветная фінансава-эканамічная сітуацыя пагоршылася, таму праект крыху прыпыніўся. Да 1 кастрычніка мы ўзялі паўзу, будзем працаваць з інвестарам, а ў кастрычніку вызначымся, як будзе развівацца прадпрыемства далей. Але ў любым выпадку Прэзідэнт паставіў задачу, каб высокакваліфікаваны працоўны калектыў, які склаўся на заводзе, не быў выкінуты на вуліцу. Гэта кадры, якія лічацца да гэтага часу лепшымі на прасторы былога Савецкага Саюза", — сказаў Уладзімір Макей.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта лічыць, што сітуацыя зменіцца і ў Нацыянальным аэрапорце Мінск хутка пачнецца будаўніцтва сучаснага цэнтра тэхнічнага абслугоўвання і рамонту авіяцыйнай тэхнікі. Паралельна, наколькі магчыма, прадоўжыцца работа на старых вытворчых пляцоўках.

Па ініцыятыве дырэктара авіярамонтнага завода і Дзяржкамавіяцыі ўнесены на разгляд праект распараджэння Прэзідэнта, у якім прадугледжваецца даць прадпрыемству пэўныя льготы. "Канкрэтыку пакуль сказаць не магу, але гэта пытанне разглядаецца", — дадаў Уладзімір Макей.

На сустрэчы з працоўным калектывам і на прыёме грамадзян узнімаліся актуальныя пытанні адносна сітуацыі ў краіне, у тым ліку на валютным і спажывецкім рынках, а таксама перспектыў жыллёвага будаўніцтва для шматдзетных і маладых сем'яў, працаўладкавання. Уладзімір Макей нагадаў аб даручэнні Прэзідэнта наконт недапушчальнасці росту кошту квадратнага метра для дольшчыкаў па раней заключаных дагаворах. Калі такія факты ёсць, то трэба аб іх інфармаваць Адміністрацыю Прэзідэнта.

Сітуацыя на валютным рынку пакуль застанецца ранейшай, але прымаюцца меры для яе стабілізацыі, адзначыў Уладзімір Макей. Валюта ў абменных пунктах будзе толькі тая, якую здадуць грамадзяне. Тыя людзі, якім тэрмінова неабходна валюта для лячэння, навучання за мяжой, па сямейных абставінах, могуць звяртацца ў "Беларусбанк".

У цэлым, канстатаваў Уладзімір Макей, у гэтым годзе колькасць зваротаў у Адміністрацыю Прэзідэнта зменшылася ў параўнанні з папярэднім годам, у тым ліку па Кастрычніцкім раёне сталіцы — прыкладна на 17 працэнтаў, па Мінску — на 10 працэнтаў. "Праблемы, вядома, існуюць, але ёсць і пазітыўная дынаміка", — рэзюмаваў ён.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў работнікам прадпрыемства кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей. Ён правёў тут прыём грамадзян па асабістых пытаннях і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика