Археалагічныя знаходкі адкрываюць новыя старонкі гісторыі Віцебска. 21.by

Археалагічныя знаходкі адкрываюць новыя старонкі гісторыі Віцебска

30.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У маі—чэрвені 2011 года ў час падрыхтоўкі юбілейнага фестывалю "Славянскі базар" у гістарычным цэнтры Віцебска праводзіліся працы па добраўпарадкаванні горада (устаноўка фантана ў скверы Пушкіна, будаўніцтва кавярні "Князь Альгерд" на Узгор'і). Падчас работ быў выяўлены культурны слой са знаходкамі і пабудовамі 18—19 стагоддзяў.

Добраўпарадкаванне ў скверы Пушкіна праводзілася каля драмтэатра на абшары былога сярэднявечнага Верхняга замка. З поўначы да ўчастка прымыкае мост цераз раку Віцьбу (па якой і атрымаў сваю назву славуты беларускі горад), з поўдня — вуліца Замкавая (такія назвы маюць адны з самых старажытных вуліц нашых гарадоў). Раней падчас даследаванняў было ўстаноўлена, што тут таўшчыня культурнага слоя дасягала 11 м (самы лепшы вынік сярод усіх старажытнарускіх гарадоў Усходняй Еўропы). У канцы 1970-х гадоў ва ўсходняй частцы парка была выяўлена драўляная забудова. Тут планавалася стварэнне такога ж музея, як у старажытным Бярэсці. У 16 стагоддзі тут быў выкапаны штучны вадаём для забеспячэння жыхароў горада вадой падчас аблог, які меў пратоку да ракі Віцьбы. Гэтае азярцо было засыпана толькі на мяжы 19—20 стагоддзяў.  

Юбілейны знак у гонар 100-годдзя 98-га пяхотнага Юр’еўскага палка.

Падчас даследаванняў на тэрыторыі фантана і яго камунікацый было знойдзена шмат гістарычных артэфактаў, сярод якіх варта адзначыць юбілейны знак у гонар 100-годдзя 98-га пяхотнага Юр'еўскага палка. Полк быў сфарміраваны 13 снежня 1763 года і меў розныя назвы (Тамбоўскі, затым 98 Дэрпцкі і Юр'еўскі). Ён прымаў удзел ва ўсіх войнах Расіі ад часоў фарміравання да Першай сусветнай вайны і мае шэраг узнагарод. Верагодна, знак быў страчаны афіцэрам палка, які з'яўляўся дэлегатам у Дваранскага сходу Віцебска. Магчыма, падчас пошукаў у архівах можна будзе знайсці прозвішча ўладальніка знака.

Участак будаўніцтва кавярні на вуліцах Леніна і Талстога размешчаны на тэрыторыі Узгор'я. Гэтая тэрыторыя непасрэдна прымыкае за месца, дзе ў 16—17 стагоддзях была прыстань на рацэ Віцьба. Ад гэтай прыстані тавары прывозіліся да плошчы з гандлёвымі радамі (каля ратушы). І зараз тут знаходзіцца прычал з катамаранамі.

Падчас археалагічных раскопак былі знойдзены рэшткі цаглянай пабудовы 19 стагоддзя — каменны дом купца Бейнуса Вітэнберга — на рагу вуліц Смаленскай (зараз Леніна) і Падзвінскай (зараз Талстога) паблізу ратушы і каменнага моста цераз Віцьбу. Дом быў упрыгожаны арачнымі вокнамі на другім паверсе і меў адкрытую галерэю з ажурнай металічнай рашоткай. Тут знаходзіўся атэль Хрысціяна Хрысціянавіча Брозі, дзе быў першакласны рэстаран з рускай і французскай кухнямі, а таксама кегельбан і більярд.  

Фрагменты кафляў з клеймамі завода Лісоўскага і пліткі на падлогу вытворчасці горада Рыгі (19 – пач. 20 стагоддзя).

Акрамя атэля, тут былі і крамы (ювелірная, кандытарская, мэблевая, мастацкай фатаграфіі) і кватэры. Так, тут жыў будучы цесць М. Шагала (ювелір Шмуль-Невух Розенфельд). Дачка Шмуля (будучая жонка М. Шагала) у сваіх успамінах апісвае багатыя інтэр'еры ювелірнай крамы свайго бацькі.

Частка пабудовы была пазней разбурана, і падчас археалагічных раскопак знойдзены розныя дэталі інтэр'еру (жалезныя дзверы, жалезная ёмістасць у выглядзе кошыка; фрагменты кафляў з клеймамі завода Лісоўскага і пліткі на падлогу вытворчасці горада Рыгі, якія датуюцца 19 — пачаткам 20 стагоддзя, а таксама шкляны і гліняны посуд. Усе знаходкі рыхтуюцца для перадачы ў музей Марка Шагала, каб у экспазіцыі можна было паказаць, як жылі жыхары горада Віцебска ў тыя часы.

Вольга Ляўко, загадчык Цэнтра гісторыі даіндустрыяльнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У маі—чэрвені 2011 года ў час падрыхтоўкі юбілейнага фестывалю "Славянскі базар" у гістарычным цэнтры Віцебска праводзіліся працы па добраўпарадкаванні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика