Папулярныя імёны
04.08.2011
—
Новости Общества
|
Амаль паўтары тысячы нованароджаных зарэгістравалі сёлета ў загсе Завадскога раёна сталіцы
Важны ў жыцці дакумент — “Пасведчанне аб нараджэнні” — атрымалі бацькі сямісот трыццаці хлопчыкаў і шасцісот дзевяноста дзяўчынак. Намеснік начальніка аддзела ЗАГС адміністрацыі Завадскога раёна Мінска Таццяна Аляксеева паведаміла, што сёлета зарэгістравалі ўжо дзевяць пар двайнятак. Сёння самыя папулярныя імёны для нованароджаных — Максім, Арцём, Іван, а таксама Анастасія, Дар'я, Ганна. Сярод рэдкіх імёнаў, якімі назвалі ў гэтым годзе сваіх дзяцей жыхары раёна, — Карней, Прохар, Назар, Акім, Караліна, Адэліна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль паўтары тысячы нованароджаных зарэгістравалі сёлета ў загсе Завадскога раёна сталіцы
|
|