Да дзяцей — з падарункамі. 21.by

Да дзяцей — з падарункамі

10.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па ініцыятыве намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях А. Міхалевіча ў трох раёнах Віцебшчыны — Бешанковіцкім, Лепельскім і Чашніцкім — прайшла дабрачынная акцыя "Усё лепшае — дзецям".

Напярэдадні паездкі А. Міхалевіч сустрэўся з кіраўнікамі аддзелаў адукацыі раённых выканаўчых камітэтаў і абмеркаваў пытанні аказання дапамогі дзіцячым установам. На просьбу дэпутата адгукнуліся і спонсары — кіраўнікі шэрагу прадпрыемстваў і ўстаноў. Акцыя была падтрымана таксама кіраўніцтвам Упраўлення справамі Прэзідэнта Беларусі, раённымі арганізацыямі БРСМ.

Пры сустрэчы з выхаванцамі дзіцячых цэнтраў парламентарый пажадаў ім, каб усё ў жыцці, насуперак выпрабаванням, склалася спрыяльна, каб яны выраслі шчаслівымі і запатрабаванымі ў грамадстве людзьмі. Дзяржава дапаможа ў гэтым. Дзеці ўважліва слухалі гасцей, прадэманстравалі ўсё, чаму навучыліся дзякуючы педагогам і выхавальнікам, наладзілі невялікі канцэрт.

Уручыўшы падарункі — камп'ютар, пыласос, музычны цэнтр, халадзільнік, дывановыя вырабы, мэблю, цацкі і прысмакі, А. Міхалевіч і кіраўнікі выканкамаў пазнаёміліся з умовамі жыцця дзяцей, пагаварылі з настаўнікамі.

Ул. інф.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па ініцыятыве намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях А. Міхалевіча ў трох раёнах Віцебшчыны —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика