Памідор і агурок. 21.by

Памідор і агурок

12.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Памідор — паўднёвая расліна са смачнымі салодка-кіслымі пладамі. Усходнія славяне сталі вырошчваць памідоры з канца XVІІІ стагоддзя, і ім хутка спадабалася гэта даволі капрызная цеплалюбівая расліна, якую трэба было пастаянна захоўваць ад ранішніх туманаў. У адным з паданняў распавядаецца пра тое, што раней памідоры вырошчвалі дзеля прыгожых жоўтых кветак. Адзін кухар вырашыў прыгатаваць страву з пладоў памідораў, каб атруціць ворага. Але атрымалася ўсё наадварот — страва яму вельмі спадабалася.

Словы пры пасадцы памідораў

Калі саджаеце ў грунт калівы памідораў, скажыце:

"Як лес густы, так і мой куст. Святы Пётр, святы Ілля, мае памідоры і я. У імя Айца і Сына і Святога Духа. Амін".

 Агуркі — цеплалюбівая расліна. Трэба было правільна выбраць час для пасадкі агуркоў: рана пасееш — замерзнуць, позна — не будзе ўраджаю. Каб праверыць, што агуркі не замерзнуць, рабілі так: калі мокрая ануча заледзянее ўначы на вуліцы — саджаць агуркі нельга.

 Пасадку агуркоў параўноўвалі са з'яўленнем лісця і пупышак на бярозе: "Калі стане ліст у капейку на бярозе — сей агуркі".

 Лічылася, што агуркі, пасаджаныя ў посны дзень (серада, пятніца), не народзяць.

 Саджалі агуркі ўпотай ад хатніх і суседзяў, раніцай, пакуль каровы яшчэ ляжаць у хляве.

 Асабліва ахоўвалі ад зайздрослівага вока першую пасаджаную граду агуркоў, а тым больш першы знойдзены агурок. Яго звычайна закопвалі на градцы, быццам бы ахвяравалі, каб града прыносіла добры ўраджай аж да зімовых маразоў.

 Каб агуркі былі салодкія, падчас іх пасеву муж і жонка станавіліся насупраць адно аднаго праз градку і цалаваліся.

Абярэг на агарод

У добрае надвор'е, калі відаць зоры, абыдзіце агарод крыж-накрыж і скажыце: "Зямля нарадзіла, зямля ўзнагародзіла, зямля абагаціла. А Маці Божая, захоўвай. Амін".

Абярэг на агарод: "Госпадзі, памагі. Будзь агароджай для майго агарода, майго саду, маёй зямлі. Ніхто тую агароджу не пяройдзе, зямліцы не папсуе. Няхай будзе так. Амін".

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памідор — паўднёвая расліна са смачнымі салодка-кіслымі пладамі. Усходнія славяне сталі вырошчваць памідоры з канца XVІІІ стагоддзя, і ім хутка спадабалася гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика