Сава. 21.by

Сава

27.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сава — сакральная птушка, якая ў славянскай міфапаэтычнай мадэлі свету асацыявалася з захадам, а значыць са сферай памерлых сваякоў. У перыяд міфалагічнага першатварэння.

 Сава процістаяла арлу (птушцы асляпляльнага святла, а значыць, адной з сакральных выяў грамавержца) як увасабленню поўдня і ворану (вароне), які сімвалізаваў сабой поўнач. Другую бінарную апазіцыю ўтваралі Сава і курыца. "Курыца не птушка", таму што звязана з гарызонтам зямлі, а вось сава — прадстаўнік горнага святла.

 Калі сава прылятала ў вёску, у чый-небудзь сад або садзілася на хату — усё гэта ўспрымалася знакам бяды для жыхароў.

 Важным складнікам у разуменні месца савы ў міфічнай і фальклорнай прасторы з'яўляецца яе гукаперайманне: "Ку-гу-у-у!" і "Ку-га-ку-га!" нагадвалі нешта таямнічае, звязанае з іншасветам, асацыяваліся з голасам нованароджанага. Адсюль узнікаюць прамыя аналогіі з цяжарнай жанчынай і вешчым прадказаннем, што яна народзіць нежывое дзіця.

 На падставе сувязі савы з душамі продкаў фарміравалася ўяўленне аб ёй як птушцы мудрасці, якая ведае тайны Сусвету і, пранікаючы ў локус жывых, на сімвалічным узроўні даносіць гэтыя веды да людзей.

 У казачным эпасе беларусаў сава ўступае ў антаганістычныя адносіны з вераб'ём: "Наварыў верабей піва, зазваў птушак на дзіва, аднае саву не пазваў". Сава — процілеглы персанаж, які сімвалізуе жаночы пачатак, захаванне традыцый роду, бабку-павітуху, таму і не можа быць "за адным сталом "з вераб'ём. Этымалагічныя легенды далі гэтаму процістаянню сваё (міфалагізаванае) тлумачэнне: некалі сава была голай, а сваё пер'е атрымала тады, калі сцерагла вераб'я.

 Курыцу прыносілі ў ахвяру ў тым выпадку, калі парушалася раўнавага ў падтрымцы і захаванні традыцыі. Сава была своеасаблівым гарантам стабільнага існавання архаічнай традыцыі, таму чучала гэтай птушкі было адным з моцных абярэгаў сялянскага жытла.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сава — сакральная птушка, якая ў славянскай міфапаэтычнай мадэлі свету асацыявалася з захадам, а значыць са сферай памерлых сваякоў. У перыяд міфалагічнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика