Чэргі ў... дамы-інтэрнаты. 21.by

Чэргі ў... дамы-інтэрнаты

05.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Віцебшчыне, дзе самая вялікая колькасць дамоў-інтэрнатаў (15), існуюць чэргі сярод тых, хто мае патрэбу пражывання ў іх. Агульнае "насельніцтва" інтэрнатаў — звыш 3,3 тысячы чалавек. У інтэрнаты псіханеўралагічнага профілю, якіх у вобласці 9, чарга каля 130 чалавек, агульнага тыпу — каля сарака. Дарэчы працягласць жыцця ў такіх установах у сярэднім на ўзроўні 80 гадоў, што параўнальна больш, чым сярод пенсіянераў, якія жывуць дома. Спецыялісты лічаць мэтазгодным прадугледзець на заканадаўчым узроўні магчымасць стварэння недзяржаўных дамоў-інтэрнатаў. Каб дзеці састарэлых плацілі за пражыванне і догляд за іх бацькамі. Зараз з пенсійных рахункаў жыхароў інтэрнатаў здымаецца 90 працэнтаў ад пенсіі штомесяц, і гэтыя грошы ідуць на аплату паслуг інтэрнатаў. Камерцыйныя інтэрнаты з больш прывабнымі ўмовамі жыцця вельмі запатрабаваныя. І нямала знайшлося б ахвотных пасяліць там састарэлых бацькоў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Віцебшчыне, дзе самая вялікая колькасць дамоў-інтэрнатаў (15), існуюць чэргі сярод тых, хто мае патрэбу пражывання ў іх. Агульнае "насельніцтва" інтэрнатаў —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика