Пры жаданні...
05.10.2011
—
Новости Общества
|
У Баранавічах доўгі час не дазвалялася прадаваць малако ад сваёй каровы. Санітарная служба горада лічыла, што ад яго большая шкода, чым ад гарэлкі ці цыгарэт. Вясковага чалавека на кірмаш "Палескі" з малочнымі прадуктамі не пускалі, і людзі прадавалі іх, азіраючыся па баках, расклаўшы на зямлі ці з рук. "Звязда" пісала пра гэтую сітуацыю. Не ведаю, ці чыталі той артыкул на мясцовым узроўні. Але праз дарогу ад рынка, на якім прадаецца сельгаспрадукцыя, паставілі сталы, і цяпер кабеты па выхадных прадаюць тут малако, масла, тварог, яйкі... Задаволены прадаўцы і пакупнікі, якіх, дарэчы, хапае. А гарадская ўлада зрабіла добрую справу. Напэўна, падобныя праблемы і павінны вырашацца такім чынам — на карысць людзей. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Баранавічах доўгі час не дазвалялася прадаваць малако ад сваёй каровы. Санітарная служба горада лічыла, што ад яго большая шкода, чым ад гарэлкі ці цыгарэт....
|
|