На Зямлю абрынецца анамальна моцны метэорны паток. 21.by

На Зямлю абрынецца анамальна моцны метэорны паток

05.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па прагнозах канадскага астранома Пола Вігерта, метэорны шторм чакаецца ў кастрычніку.

Традыцыйны для гэтага месяца паток метэарытаў Драканіды, які атрымаў сваю назву дзякуючы траекторыі іх палёту з сузор'я Дракона, стане літаральна метэарытным штормам, сцвярджае астраном: на небе можна будзе ўбачыць да тысячы метэораў у гадзіну.

Драканіды з'яўляюцца слядамі каметы Джакабіні-Цынера, адкрытай у 1900 годзе. Такія з'явы абумоўлены набліжэннем мацярынскай каметы да перыгелію (самай блізкай да Сонца кропкі, дзе высокая тэмпература прыводзіць да вызвалення газу і пылу і павелічэння колькасці падаючых зорак).

На самой справе, метэорны паток 2011 года не самы моцны ў гісторыі. У 1933 і 1946 гадах паток Драканідаў дасягаў дзясятка тысяч метэораў у гадзіну. Іншыя, менш драматычныя ўспышкі (да сотні ў гадзіну) адбыліся ў 1952, 1985 і 1998 гадах. Сёлета пік метэорнага патоку прыпадае на 8 кастрычніка з 20 да 21 гадзіны, і ёсць усе падставы меркаваць, што колькасць метэораў можа скласці тысячу ў гадзіну. Лепшыя месцы для назірання за такім эфектным відовішчам у Паўночным паўшар'і — Еўропа, Паўночная Афрыка і Блізкі Усход.

Іна АРЭХАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па прагнозах канадскага астранома Пола Вігерта, метэорны шторм чакаецца ў кастрычніку. Традыцыйны для гэтага месяца паток метэарытаў Драканіды, які атрымаў сваю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика