Прадказальнікі канца свету атрымалі "Шнобелеўскія" прэміі. 21.by

Прадказальнікі канца свету атрымалі "Шнобелеўскія" прэміі

05.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Днямі ў Гарвардзе адбылася цырымонія ўручэння чарговых "Шнобелеўскіх"! прэмій — пародыі на прэстыжную міжнародную ўзнагароду — Нобелеўскую прэмію. Прызы, прыдуманыя 20 год таму рэдактарам гумарыстычнага і амаль што навуковага часопіса "Аналы неверагодных даследаванняў" Маркам Абрахамсам, па традыцыі ўручаюцца "за дасягненні, якія прымушаюць спачатку засмяяцца, а потым задумацца".

Штогод сапраўдныя нобелеўскія лаўрэаты — з накладнымі насамі, у вялізных бутафорскіх акулярах і іншых псеўдавучоных аксесуарах — уручаюць узнагароды за самыя сумніўныя дасягненні ў 10 розных сферах навукі і жыцця. Сёлета, напрыклад, цырымонія ўмоўна была прысвечаная хіміі. Узнагароду ў гэтай галіне арганізатары прысудзілі групе японскіх навукоўцаў, якія даследавалі, у якой канцэнтрацыі неабходна распыляць у паветры васабі (вострая прыправа, вядомая ў свеце як японскі хрэн), каб дакладна разбудзіць глухога чалавека — у выпадку пажару або іншай небяспекі. Акрамя распрацоўкі васабі-сігналізацыі, мяркуюць вучоныя, іх эксперыменты могуць быць карыснымі для вытворцаў дэзадаранту для абутку.

У галіне медыцыны адзначыліся адразу дзве групы навукоўцаў — з Нідэрландаў і ЗША, — якія паралельна адна адной вывучалі ўзаемасувязь паміж напоўненасцю мачавога пузыра і прыняццем тых ці іншых рашэнняў. Як высветлілася, згаданы дыскамфорт мае станоўчы эфект для вырашэння фінансавых пытанняў, і рэзка адмоўны — для ўпэўненага ваджэння аўтамабіля.

"Шнобелеўскія" прэміі ў галіне матэматыкі былі прысуджаны некалькім адмыслоўцам, якія "пралічылі" канец свету — у 1954, 1982, 1990, 1992, 1994, 1999 і 2011 гадах.

Дарэчы, сёлета да прэміі далучыліся і беларусы — праўда, ускосна. Так, Шнобелеўская прэмія міру была ўручаная мэру Вільнюса Артурасу Зуокасу, які раздушыў БТРам прыпаркаваны на пешаходным пераходзе "Мерседэс" — як заўважылі пільныя відавочцы, з беларускімі нумарамі. У адрозненне ад матэматыкаў, ніводны з якіх на цырымонію не прыехаў, літоўскі палітык па ўзнагароду з'явіўся і парадаваў прысутных кароткай, але эмацыйнай прамовай: "Наша ініцыятыва невыпадкова займела сусветную вядомасць — у рэшце рэшт, ідыёты аднолькавыя паўсюдна, незалежна ад таго, дзе яны жывуць і на якой мове размаўляюць".

Вікторыя ЗАХАРАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі ў Гарвардзе адбылася цырымонія ўручэння чарговых "Шнобелеўскіх"! прэмій — пародыі на прэстыжную міжнародную ўзнагароду — Нобелеўскую прэмію. Прызы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика