Досвед беларусаў запатрабаваны ў Фукусіме
05.11.2011 08:00
—
Новости Общества
|
Досвед беларусаў запатрабаваны ў Фукусіме Японскія спецыялісты прыехалі на Гомельшчыну, каб на свае вочы пазнаёміцца з беларускім вопытам барацьбы з наступствамі аварыі на атамнай станцыі. Дэлегацыя навукоўцаў, журналістаў, урачоў з японскай прэфектуры Фукусіма, якая найбольш пацярпела ў выніку землятрусу і цунамі 11 сакавіка, пераадолела шлях у тысячы кіламетраў, каб атрымаць практычныя веды, якія нашы суайчыннікі назапасілі за апошнюю чвэрць стагоддзя. І гэта японцы, тэарэтычныя распрацоўкі якіх у вобласці барацьбы з радыяцыйным забруджваннем адны з лепшых у свеце. Тым больш што нашы комплексныя праграмы па адраджэнні забруджаных тэрыторый не маюць аналагаў. Тут і вяртанне земляў у севазварот, і атрыманне чыстай прадукцыі, і аказанне спецыфічнай медыцынскай дапамогі, экалагічная культура пражывання, ацэнка рызыкі і многае іншае.
— Мы можам дзяліцца сваім досведам не толькі з пазіцый тэхналогій, але і з пазіцый пражывання на гэтых тэрыторыях, псіхалагічнага ўспрыняцця, забеспячэння мер радыяцыйнай абароны. Распрацоўка тэхналогіі — толькі частка праблемы, бо вельмі многа залежыць ад чалавека. Ён павінен не толькі атрымаць неабходную меддапамогу, але і проста паверыць спецыялістам — як жыць на забруджаных тэрыторыях. Больш за 1 млн га на Беларусі эфектыўна выкарыстоўваецца менавіта з рэкамендацыямі нашага інстытута. Мы маем вялікі інтэлектуальны досвед і навуковыя распрацоўкі, якія магчыма выкарыстоўваць і ў Фукусіме. Самае галоўнае — гэта захаваць тэрыторыю і застацца на ёй жыць. Сёння існуе каля 10-12 тысяч га, якія патэнцыяльна маглі б выкарыстоўвацца. Але ж для гэтага павінна быць праверка не толькі ўзроўняў забруджвання, але і эканамічнай мэтазгоднасці. Беларусы сёння маюць унікальны досвед, які быў прапушчаны праз сэрца, праз душу і мазгі. Госці з Фукусімы задалі беларускім навукоўцам дзясяткі розных пытанняў. Сярод іх тыя, што тычацца ацэнкі страт для сельскай гаспадаркі, умоў кампенсацыі, мер пры эвакуацыі, лячэння хворых. Асабліва гасцей цікавіў наш досвед вырошчвання чыстай прадукцыі на пацярпелых тэрыторыях. Прарэктар дзяржаўнага ўніверсітэта Фукусімы Сюдзі Сімідзу адзначае, што для яго суайчыннікаў вельмі важная сістэматызацыя гэтых ведаў: — Вельмі хацелася б атрымаць ваш досвед, даследчыя звесткі, напрацоўкі і запрасіць вашых спецыялістаў у Японію, каб на месцы прапанаваць практычнае рашэнне праблем. Не меншую зацікаўленасць выклікалі і медыцынскія напрацоўкі беларусаў. У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека за год праходзяць лячэнне і дыягностыку больш за 100 тысяч пацыентаў. Тут ёсць арыгінальныя распрацоўкі ў вобласці ўплыву малых доз радыяцыі на арганізм чалавека, — адзначае дырэктар Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека Аляксандр Ражко: — За 25 гадоў пасля Чарнобыля зроблена вельмі шмат. Сёння мы маем аснашчэнне па апошнім слове тэхнікі. Гэта дазваляе дыягнаставаць паталогію на ранніх этапах. Агульнавядома, што пасля чарнобыльскай аварыі адбылося пашкоджанне шчытападобнай залозы. У нас ідуць навуковыя даследаванні, прысвечаныя ўплыву малых доз радыяцыі на шчытападобную залозу. Выяўлены маркеры ўздзеяння малых доз радыяцыі на яе тканку. Мы распрацавалі методыку, якая дазваляе выяўляць у ёй анамаліі. Безумоўна, гэта мае важнае практычнае значэнне, бо часта ўзнікае пытанне — паўплывала радыяцыя ці не. Сёння, калі мы выяўляем у пацыента анамальныя ядры, мы можам з упэўненасцю сказаць, што гэта вынік уздзеяння малых доз радыяцыі. У межах візіту на Гомельшчыну японская дэлегацыя наведала школу і бальніцу ў Брагінскім раёне — адным з найбольш пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Японскія спецыялісты прыехалі на Гомельшчыну, каб на свае вочы пазнаёміцца з беларускім вопытам барацьбы з наступствамі аварыі на атамнай станцыі. Дэлегацыя... |
|