На Кастрычніцкай плошчы затрыманыя грамадскія актывісты. 21.by

На Кастрычніцкай плошчы затрыманыя грамадскія актывісты

17.11.2011 02:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Кастрычніцкай плошчы затрыманыя грамадскія актывісты


На Кастрычніцкай плошчы а 19-й гадзіне затрыманыя вернікі і грамадскія актывісты, якія прыйшлі памаліцца за Беларусь і палітвязняў. Сярод затрыманых Ганна Шапуцька, Таццяна Кім, Алесь Макаеў, Ніна Багінская і яшчэ 3 чалавекі. Пра гэта па мабільным тэлефоне паведаміла прэс-службе БХД сама Ганна Шапуцька.

Спачатку яна паведаміла, што ім не даюць сабрацца для малітвы каля дзясятка супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, таму яны накіроўваюцца з Кастрычніцкай да Чырвонага касцёла. А праз 5 хвілінаў яна ўжо патэлефанавала з аўтобуса, і паведаміла, што іх затрымалі на выхадзе з плошчы.

Акрамя пералічаных асобаў былі затрыманыя таксама Наталля Баярын, Алена Талстая і выпадковы мінак Аляксандр Кальянаў.

Нагадаем, што ўжо больш за тыдзень актывісты і вернікі а 19-й збіраліся на Кастрычніцкай і маліліся на ружанцы за Беларусь і вызваленне палітвязняў, а затым ішлі на традыцыйную малітву да Чырвонага касцёла. Міліцыя паабяцала разганяць гэтыя малітоўныя акцыі. Пра гэта 14 лістапада заявіў начальнік Цэнтральнага РАУС Менска Віктар Радзевіч. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Кастрычніцкай плошчы а 19-й гадзіне затрыманыя вернікі і грамадскія актывісты, якія прыйшлі памаліцца за Беларусь і палітвязняў. Сярод затрыманых Ганна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика