Асвячоная зоркамі. 21.by

Асвячоная зоркамі

08.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прасфору і ваду, узятую ў дзень Дабравешчання ў царкве, таксама захоўвалі і выкарыстоўвалі для лячэння розных хвароб, асабліва пры захворванні вачэй і для першага купання дзяцей.

Чысты чацвер (апошні перад Вялікаднем)

  Апошні перадвелікодны тыдзень атрымаў ва ўсходніх славян назву "Белы тыдзень". Людзі наводзілі парадак у садзе, на падворку, у хляве, у хаце. Трэба было і "абмыць грэшнае цела". Існавала павер'е, што чалавек, які на досвітку ў чацвер пакупаецца ў рэчцы, возеры ці памыецца ў лазні, змые з сябе грахі і засцеражэцца ад розных хвароб на цэлы год.

  У ноч з серады на чацвер на адкрытае месца ставілі ваду "пад зоры": раніцай чацвярговай вадой "змывалі" ўсе хваробы і няўдачы, жыццёвыя непаразуменні. Старыя людзі раілі спачатку выпіць некалькі глыткоў асвячонай зоркамі вады, а потым памыцца ёю.

  У Чысты чацвер мыліся на досвітку, паперад паклаўшы ў посуд з вадой сярэбраную манету. Лічылася, хто першы памыецца, у таго твар будзе "чысты".

Страсная субота (апошняя перад Вялікаднем)

  У гэты дзень у храмах адбываецца малое асвячэнне вады.

  У другой палавіне дня ў храмах асвячаецца рытуальная ежа, з якой пачнецца першы святочны дзень пасля заканчэння Вялікага посту. Пачынаўся новы этап у жыцці чалавека, у сямейнае харчаванне пасля сямі тыдняў жорсткага абмежавання ўключаліся іншыя стравы, прыгатаваныя з прадуктаў жывёльнага паходжання. Перад ужываннем іх, следам за яйкам, трэба было асвяціць — святар рабіў абход і акрапляў святой вадой ежу, якая стаяла на разгорнутых ручніках і абрусах.

Вялікдзень

  Раніцай уся сям'я збіралася вакол посуду з вадой і апушчаным у яе асвячоным чырвоным яйкам. Пачынаючы з самага малодшага, кожны з членаў сям'і тройчы апускай рукі ў ваду і тройчы праводзіў імі па твары — мыўся ў незвычайнай вадзе, каб твар быў "прыгожанькім", "чырвоненькім" і "кругленькім" (так казалі бабулі сваім унукам).

6 мая — Юр'еў дзень

  Па паводзінах вады ў гэты дзень прадказвалі стан надвор'я: "Калі вада ў рацэ прыбывае да Юр'евага дня, то лета будзе спякотнае, з рэдкімі дажджамі".

  Вадой, узятай з ручая на ўзыходзе сонца, крапілі вуллі, каб мёд быў такім жа смачным, а пчолы гулі так, як вада ў ручаі.

  Юраўскай расой лячылі бясплоддзе.

15 мая — дзень Барыса і Глеба

  На Беларусі дзень ушанавання святых Барыса і Глеба лічыўся вялікім святам. У гэты дзень у храмах ставілі свечкі, маліліся за мір, спакой, паразуменне паміж людзьмі, а таксама за будучы ўраджай. Акрамя таго, абавязкова хадзілі да крыніц, якія не замярзалі зімой. Вада ў гэты дзень у такіх ручаях лічылася гаючай — асабліва для тых, хто хварэў на вочы.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прасфору і ваду, узятую ў дзень Дабравешчання ў царкве, таксама захоўвалі і выкарыстоўвалі для лячэння розных хвароб, асабліва пры захворванні вачэй і для першага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика