Шлюб да дэпартацыі давядзе. 21.by

Шлюб да дэпартацыі давядзе

08.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас адной з праверак праваахоўнікаў на рынку ў Рэчыцы было ўстаноўлена, што грамадзянка Азербайджана, якая там займаецца гандлем, зарэгістравана ў адной з вёсак, аднак па месцы рэгістрацыі не пражывае. Яе прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафу. Аддзяленнем па грамадзянстве і міграцыі Рэчыцкага РАУС пачата працэдура аб прызнанні несапраўдным шлюбу, які быў заключаны гэтай жанчынай з грамадзянінам Беларусі.

Між тым, многія замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, не маючы падстаў для атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне на тэрыторыі нашай краіны, рэгіструюць фіктыўныя шлюбы. Аднак сёлета падрыхтаваны і накіраваны ў раённыя пракуратуры матэрыялы ў дачыненні да 22 замежных грамадзян — для прад'яўлення іску ў суд аб прызнанні несапраўднымі шлюбаў, якія паслужылі падставай для легалізацыі замежных грамадзян на тэрыторыі Беларусі. Па дванаццаці матэрыялах раённымі судамі прыняты станоўчыя рашэнні.

З пачатку года за парушэнне Правілаў знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў рэспубліцы органамі ўнутраных спраў вобласці прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці амаль 2 тысячы чалавек. Як паведаміла начальнік УГіМ УУС Гомельскага аблвыканкама Ірына Кобрусева, за 10 месяцаў года анулявана больш за 300 дазволаў на пастаяннае пражыванне. У дачыненні да 164 асоб вынесены пастановы пра дэпар- тацыю, з іх амаль трэць выправаджана пад канвоем.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас адной з праверак праваахоўнікаў на рынку ў Рэчыцы было ўстаноўлена, што грамадзянка Азербайджана, якая там займаецца гандлем, зарэгістравана ў адной з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика