Сацыяльная мадэль Беларусі ўражвае доктара эканамічных навук Парыжскага ўніверсітэта. 21.by

Сацыяльная мадэль Беларусі ўражвае доктара эканамічных навук Парыжскага ўніверсітэта

30.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас першай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў без СССР — СНД — Еўразійскі саюз", аб якой мы працягваем пісаць, размова з асноўнай тэмы, як ні дзіўна, часта пераскоквала непасрэдна на Беларусь. Пры абмеркаванні ўтварэння Еўразійскага саюза ўвесь час звярталіся да беларускага досведу.

"Беларусь пайшла сваім шляхам..."

— Ваша сацыяльная мадэль вельмі ўражвае, — заявіла доктар эканамічных навук Парыжскага ўніверсітэта Даніэль Фалет. — Мне пакуль незразумелыя эканамічныя аспекты Еўразійскага саюза... Аднак калі там вырашаць, што трэба выкарыстаць беларускую мадэль і распаўсюдзіць яе на Расію і далей, то гэта будзе вельмі добра. Увогуле, на палітычным і геапалітычным узроўнях Еўразійскі саюз — гэта вельмі важная ідэя. Я віншую вас з гэтай ініцыятывай. У яе вялікі патэнцыял. Саюз можа стаць раўнаважным блокам на фоне экспансіі, якую зараз ажыццяўляе ЗША і Еўропа на ўсходнім напрамку. Не трэба, каб былі невялікія ізаляваныя дзяржавы, аднак я выступаю за захаванне суверэнітэту.

Падобнай думкі прытрымліваецца і Эдуард Цін, незалежны аналітык-палітолаг з Эстоніі, доктар навук, прафесар Еўра- акадэміі:

— Усе дзяржавы спрабавалі перайсці на капіталістычныя рэйкі, бо нейкай альтэрнатывы не было: маўляў, гэта найлепшая эканамічная сістэма. І ўсе былыя саюзныя рэспублікі капітулявалі перад капіталізмам. А вось Беларусь пайшла сваім шляхам. Спачатку да гэтага нават ніхто сур'ёзна не ставіўся, смеючыся, быццам тут спрабавалі стварыць новы Савецкі Саюз. Але зараз, калі праходзяць гады, мы бачым у капіталізме вельмі шмат мінусаў: паўсюль пануе прагнасць. Зразумела, што ў кожным яна ёсць, але гэта не лепшая рыса чалавека. Яе лепш нівеліраваць. А сацыялізм звяртаецца да лепшых рыс чалавека. Атрымліваецца, што вы тут у Беларусі стараецеся захаваць многія сацыялістычныя ідэалы, пэўныя савецкія ідэалы, хоць Савецкі Саюз быў далёкі ад сапраўднага сацыялізму. А мы бачым, што сучасны капіталізм да людзей ставіцца вельмі дрэнна. Нікога не турбуе тое, што ёсць бедныя, што не ва ўсіх роўныя магчымасці. Паўсюль толькі грошы... А ў вас глядзіш — нізкае беспрацоўе; вас цікавіць чалавек не толькі, як той, хто можа выканаць пэўную работу, а і як асоба; вы захавалі нармальныя чалавечыя адносіны адно да аднаго. Таму я думаю, што мы павінны імкнуцца да такой будучыні, дзе будзе і капіталізм, і абавязковая спадчына сацыялізму. У сацыялізму ёсць, што ўзяць добрага, паверце мне. У гэтым станоўчы вопыт Беларусі.

былі чэргі, але не было жабракоў

Альфрэд Чэпаніс, старшыня Таварыства садзейнічання беларуска-латвійскім эканамічным сувязям, расказаў карэспандэнту "Звязды" аб тым, як ён ставіцца да распаду СССР. "Усе вялікія імперыі калі-небудзь развальваліся... — стаў тлумачыць латвійскі эксперт. — На канферэнцыі было прызнана ўсімі, што Савецкі Саюз быў імперыяй. З 1940 па 1991 год латышы жылі ў гэтай імперыі, але большасць нашых людзей гэта не задавальняла. Цяпер жывём у іншым саюзе — Еўрапейскім. Але асабіста мяне гэта не задавальняе. Тады я галасаваў за ўступленне. Але зараз я гэтага не рабіў бы, таму што маленькія краіны — такія, як Латвія, не маюць магчымасці развівацца з той жа хуткасцю, што і вялікія (Вялікабрытанія, Германія, Францыя), — і гэта тычыцца не абавязкова тэрыторыі. Калі мы ўступалі, нам абяцалі, што ва ўсіх будуць аднолькавыя ўмовы і магчымасці, а насамрэч аказалася не так. Толькі адна лічба: прамыя плацяжы на кожны гектар сельскагаспадарчых угоддзяў складаюць у Латвіі 90 еўра, у Люксембургу — 620.

Жыццё зараз, безумоўна, стала лепшымі, калі параўноўваць з Савецкім Саюзам. Няма ўжо ніякага дэфіцыту, чэргаў. Цяпер, наадварот: усё ёсць, толькі грошай няма (<І>усміхаецца. — аўт.). І ў 120 краін мы можам без віз ездзіць. Але тады ў нас не было жабракоў на вуліцах, а цяпер яны ёсць. Раней хоць неяк клапаціліся аб усіх. Цяпер жа такога няма — кожны сам аб сабе клапоціцца".

У савецкай дзяржавы быў іншы шлях!

Адзін з прадстаўнікоў Расіі на канферэнцыі Уладзімір Аўчынскі, генерал-маёр міліцыі ў адстаўцы, доктар юрыдычных навук, лічыць, што ўсё магло скончыцца для СССР па-іншаму.

— Ці быў іншы шлях у Савецкага Саюза? — запытаў ён і адказаў: — Быў, таму што ўжо ў 1991 годзе была падрыхтавана альтэрнатыўная праграма КПСС, якая была апублікавана ў "Маскоўскай праўдзе". За аснову быў узяты кітайскі варыянт развіцця, які быў адаптаваны для нас. І мы маглі б зараз жыць у іншай краіне, якая была б магутней, чым Кітай. Мы былі б зараз перадавой дзяржавай свету. Быў бы зусім іншы расклад сіл на планеце. Не было б ніякіх глабальных эканамічных крызісаў, не было б ніякага 11 верасня, не было б арабскіх рэвалюцый. Свет быў бы зусім іншы — не такі бязлітасны, крывавы і страшны!

Экс-старшыня Дзяржаўнага савета ГДР Эган Крэнц таксама падтрымлівае гэтую пазіцыю. Ён лічыць, што палітыка Гарбачова прывяла да зруйнавання сусветнай дзяржавы, якая "насуперак усім недасканаласцям была альтэрнатывай капіталізму". "Сучасны свет не стаў больш справядлівым і не стаў больш бяспечным, — заявіў нямецкі прадстаўнік. — І сёння без пэўнага ўплыву сацыялістычнага лагера капіталізм паказаў сваю існасць: мы ўсе жывём зараз ва ўмовах дыктатуры фінансавага капіталізму".

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Камянецкі раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас першай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў без СССР — СНД — Еўразійскі саюз", аб якой мы працягваем пісаць, размова з асноўнай тэмы, як ні дзіўна,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика