Эфектыўныя металы. 21.by

Эфектыўныя металы

04.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Магілёве на прыватным навукова-вытворчым прадпрыемстве "Тэхналіт" адкрыўся новы цэх механічнай апрацоўкі металаў. Чырвоную стужку перарэзаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік, які вітае адкрыццё новых вытворчасцяў у рэгіёне.

Гэта чарговы крок на кірунку замяшчэння імпартнай прадукцыі, які дазволіць "Тэхналіту" павялічыць аб'ёмы вытворчасці і, адпаведна, заробкі работнікам. У 2011 годзе сярэдні заробак на прадпрыемстве склаў 4 мільёны рублёў, а сёлета чакаецца яго далейшае павышэнне.

Для адкрыцця новага цэха "Тэхналіту" давялося давесці да ладу недабудаваны і закансерваваны будынак, закупіць сучаснае японскае абсталяванне. На праект выдаткаваны 4 мільёны еўра ўласных сродкаў прадпрыемства і крэдытных рэсурсаў. Пры выхадзе на праектную магутнасць у цэху будуць створаны 70 новых працоўных месцаў. Новую вытворчасць адрознівае энергаэфектыўнасць і прыбытковасць.

Алена Казлова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве на прыватным навукова-вытворчым прадпрыемстве "Тэхналіт" адкрыўся новы цэх механічнай апрацоўкі металаў. Чырвоную стужку перарэзаў старшыня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика