Платныя адукацыйныя паслугі вызвалены ад падаткаабкладання. 21.by

Платныя адукацыйныя паслугі вызвалены ад падаткаабкладання

11.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 1 студзеня 2012 года ўступіў у сілу закон Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь", які закрануў у тым ліку і сферу адукацыі. Адным з галоўных новаўвядзенняў Падатковага кодэкса стала вызваленне ад падаткаабкладання даходаў устаноў адукацыі, атрыманых ад аказання платных адукацыйных паслуг. Прычым гэтая льгота распаўсюджваецца на ўстановы адукацыі як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці.

  Як патлумачыла журналісту "Звязды" начальнік упраўлення сацыяльна-эканамічнага развіцця Міністэрства адукацыі Ірына БЕБЕХ, таксама былі вызвалены ад выплаты ПДВ і даходы ад паслуг, што спадарожнічаюць атрыманню адукацыі. Маюцца на ўвазе даходы ад правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання, прыёму і афармлення дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, правядзення папярэдняй абароны кваліфікаванай навуковай работы (дысертацыі) і разгляду кваліфікацыйнай навуковай работы (дысертацыі) саветам па абароне дысертацый, рэпетытарства (кансультацыйныя паслугі па асобных вучэбных прадметах, вучэбных дысцыплінах, адукацыйных абласцях, тэмах, у тым ліку і дапамога ў падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання).

З бягучага года будуць вызвалены ад выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб таксама і аспіранцкія стыпендыі. Гэтая норма дазволіць забяспечыць аднолькавы падыход да падаткаабкладання стыпендый на ўсіх ступенях атрымання вышэйшай адукацыі.

Таксама з 1 студзеня 2012 года норма кодэкса "Стандартныя падатковыя вылікі" будзе распаўсюджвацца і на бацькоў-выхавацеляў дзіцячых вёсак (гарадкоў), на ўтрыманні ў якіх знаходзіцца дзіця. Гэта значыць, што пры вызначэнні памеру падатку з фізічных асоб да бацькі-выхавацеля дзіцячай вёскі ці гарадка павінен прымяняцца стандартны падатковы вылік у памеры 123 тысяч беларускіх рублёў за месяц на дзіця да 18 гадоў і (ці) кожнага ўтрыманца.

Акрамя таго, тэрміналогія Падатковага кодэкса была прыведзена ў адпаведнасць з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 студзеня 2012 года ўступіў у сілу закон Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь", які закрануў у тым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика