Выплаты пацярпелым: сродкі дойдуць да ўсіх. 21.by

Выплаты пацярпелым: сродкі дойдуць да ўсіх

10.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Са сродкаў бюджэту выдаткаваны грошы пацярпелым ад выбуху ў вёсцы Малінаўка Лагойскага раёна. Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведаміў намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Мірчук.

"Пакуль грошы не атрымаў адзін чалавек, які знаходзіцца ў шпіталі ў Мінску, але, зразумела, сродкі дойдуць да ўсіх", — сказаў ён учора. Па чатыры мільёны рублёў выдалі людзям, шпіталізаваным з траўмамі, сям'і загінулага і па два мільёны — сем'ям, якія жылі ў разбураным ведамасным доме. Узгадаем, што ў трохпавярховым будынку пражывала сямнаццаць сем'яў.

Анатоль Мірчук дадаў, што разглядаецца магчымасць грашовай кампенсацыі тым жыхарам разбуранага дома ў Малінаўцы, якія страцілі сваю маёмасць. Перш за ўсё гэта людзі, чые кватэры знаходзіліся ў сярэднім пад'езде, які абваліўся.

Марына Хідджаз.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са сродкаў бюджэту выдаткаваны грошы пацярпелым ад выбуху ў вёсцы Малінаўка Лагойскага раёна. Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведаміў намеснік старшыні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика