Смяротнае пакаранне. Разважанні дзвюх сясцёр (+аўдыё). 21.by

Смяротнае пакаранне. Разважанні дзвюх сясцёр (+аўдыё)

21.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спрэчка на тэму смяротнага пакарання. Адна сям'я - меркаванні розныя. Запісана  слухачкай Школы маладога журналіста пры “РГ” Аксанай Сівец.

Наконт актуальнай тэмы смяротнага пакарання ў Беларусі разважаюць усе, хто хоча і можа. Не сталі выключэннем і нашы выпадковыя рэспандэнткі – дзве пажылыя жанчыны, сёстры.

Падчас правядзення апытання на не менш актуальную сёння тэму павышэння коштаў размова з нашымі актыўнымі рэспандэнткамі перайшла зусім ў іншае рэчышча.

І адбылося гэта даволі нечакана. Адказ на пытанне наконт айчынных аналагаў замежных лекаў быў лагічна завершаны, пасля чаго тэму размовы задалі ўжо не мы.

Адна з сясцёр, што падчас размовы пра лекі паводзіла сябе пасіўна, раптам загаварыла пра смяротнае пакаранне Канавалава і Кавалёва. Але чамусці пра асуджаных гаварыла (як і яе сваячка ) ў адзіночным ліку. Мабыць, сёстры разважалі па прынцыпе "адно злачынства - адзін злачынец"...

Ужо праз некалькі секунд пасля агучанага "а я думаю, што.." перад намі разгарнулася такая гарачая палеміка! Дзве родныя сястры (каб не ўзрост) гатовыя былі накінуцца адна на адну, спрабуючы з гонарам адстаяць свой пункт погляду. Яны горача спрачаліся, не зважаючы на дыктафон...

Аксана Сівец, Школа маладога журналіста, “Рэгіянальная газета”.

Спрэчка на тэму смяротнага пакарання. Адна сям'я - меркаванні розныя. Запісана слухачкай Школы маладога журналіста пры “РГ” Аксанай Сівец.

Спампаваць: Smiarotnaje pakarannie.mp3 (1969kb)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спрэчка на тэму смяротнага пакарання. Адна сям'я - меркаванні розныя. Запісана  слухачкай Школы маладога журналіста пры “РГ” Аксанай Сівец.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика