Ільготы прадастаўляюцца адзінокім. 21.by

Ільготы прадастаўляюцца адзінокім

04.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы з жонкай інваліды ІІ групы, узрост за 80 гадоў, маем патрэбу ў пабочным доглядзе. Нашы дзеці жывуць і працуюць у Мінску, прапануюць пераехаць да іх. Калі мы гэта зробім, напішыце, ці будуць у нас ільготы на аплату жылля і камунальных паслуг?

П.Н., Капыльскі раён.

Згодна з падп. 3.13 арт. 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 239-З "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян", інваліды І і ІІ групы (акрамя асоб, інваліднасць якіх надышла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва), якія не маюць працаздольных членаў сям'і, абавязаных згодна з законам іх утрымліваць, і пражываюць адны (або толькі з інвалідамі І або ІІ групы і (або) з непрацуючымі пенсіянерамі, якія дасягнулі ўзросту, што дае права на пенсію па ўзросце на агульных падставах), маюць права на 50-працэнтную зніжку з платы за тэхнічнае абслугоўванне і (або) карыстанне жылым памяшканнем у межах 20 кв. метраў агульнай плошчы займаемага жылога памяшкання і права на 50-працэнтную зніжку з платы за камунальныя паслугі (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, газ, электрычная і цеплавая энергія, вываз і абясшкоджанне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне ліфтамі) па ўстаноўленых заканадаўствам тарыфах (стаўках) у межах зацверджаных нормаў спажывання.

Такім чынам, пры пражыванні бацькоў разам з працаздольнымі дзецьмі яны не будуць мець права на атрыманне льготы ў выглядзе 50-працэнтнай зніжкі з платы за тэхнічнае абслугоўванне і камунальныя паслугі.

Віктар САВІЦКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з жонкай інваліды ІІ групы, узрост за 80 гадоў, маем патрэбу ў пабочным доглядзе. Нашы дзеці жывуць і працуюць у Мінску, прапануюць пераехаць да іх. Калі мы гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика