Падыходы да прызначэння і выплаты дапамог маці-адзіночкам будуць зменены. 21.by

Падыходы да прызначэння і выплаты дапамог маці-адзіночкам будуць зменены

04.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нядаўна прайшла чарговая оnlіnе-канферэнцыя сумеснага праекта Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі і БЕЛТА на тэму "Дзяржаўная сацыяльная падтрымка насельніцтва". На вашы пытанні адказалі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валянціна Каралёва і спецыялісты міністэрства.

Штогод у сярэднім 224 жанчынам пасля правядзення аперацыі па выдаленні малочнай залозы даецца ІІІ група інваліднасці

<І>Марыя Пуневіч, Магілёў: У пералік тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, на набыццё якіх прадастаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога (ДАСД), уносіцца новы сродак рэабілітацыі — пратэз малочнай залозы з ліфамі для жанчын, якія маюць 3 групу інваліднасці пасля перанесенай аперацыі па выдаленні малочнай залозы. Колькі жанчын у сярэднім у год пасля правядзення такой аперацыі атрымліваюць 3 групу інваліднасці? На які тэрмін выдаецца такі пратэз жанчыне і ў якім парадку магчымая яго замена?

Намеснік начальніка ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, начальнік аддзела па справах інвалідаў Рыта Сушко: Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у сярэднім за год 224 жанчынам пасля правядзення аперацыі па выдаленні малочнай залозы даецца ІІІ група інваліднасці. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе" сацыяльная дапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі прадастаўляецца на перыяд эксплуатацыі сродкаў рэабілітацыі: пратэз малочнай залозы — адзін год, ліфы — 6 месяцаў (дапускаецца адначасова выдача двух ліфаў). Звяртаем вашу ўвагу, што сацыяльная дапамога на аплату пратэза малочнай залозы з ліфамі будзе прадастаўляцца з 1 красавіка 2012 года.

Падыходы да прызначэння і выплаты дапамог маці-адзіночкам будуць зменены

Жаркова М.З., г.Ліда: Ці плануецца падкарэктаваць парадак аказання дзяржпадтрымкі маці-адзіночкам (маю на ўвазе тых, хто фактычна знаходзіцца ў шлюбе, але не рэгіструе яго ў органах ЗАГС для атрымання пэўных ільгот)? Дарэчы, наколькі яны значныя?

Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валянціна Каралёва: Зараз распрацоўваецца праект закона, які прадугледжвае выкладанне Закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" у новай рэдакцыі. У законапраекце прадугледжваецца комплекснае змяненне падыходаў да прызначэння і выплаты дапамог, у тым ліку для такой катэгорыі сем'яў. Паводле дзейнага закона адзінокія маці маюць права на надбаўкі да дапамог: у памеры 75% — пакуль дзіцяці не споўніцца 1,5 года, у памеры 40% — на дзяцей старэйшых за 1,5 года.

Ганна, Мінск: Падкажыце, ці зменіцца памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у адзінокай маці, калі яна выйдзе замуж?

Начальнік аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Марына Арцёменка: У адпаведнасці з арт. 23 Закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" на дзяцей, народжаных жанчынамі па-за шлюбам, калі звесткі пра бацьку дзіцяці ў запісе акта аб нараджэнні зроблены па ўказанні маці, прызначаецца і выплачваецца штомесячная надбаўка да дзяржаўнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Яе памер на кожнае дзіця складае 75 % ад дапамогі, пакуль дзіцяці не споўніцца 1,5 года, і 40 % ад дапамогі на дзіця ва ўзросце ад 1,5 да 3 гадоў.

Выплата названай надбаўкі спыняецца ў выпадку ўступлення жанчыны ў шлюб альбо сумеснага пражывання і вядзення агульнай гаспадаркі з асобай, якая не знаходзіцца з ёй ў зарэгістраваным шлюбе. Пры ўзнікненні абставін, якія маюць вынікам спыненне выплаты надбаўкі да дапамогі, яе выплата спыняецца: па месцы працы (службы), вучобы атрымальніка — з дня ўзнікнення названых абставін; у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне — з месяца, наступнага за месяцам узнікнення названых абставін.

Адкрыццё сумесных дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў і састарэлых грамадзян не плануецца

Алена Трусава, Мінск: Ці плануецца ў Беларусі адкрываць сумесныя дамы-інтэрнаты — для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і старых? На думку псіхолагаў, гэта было б разумным рашэннем ...

Валянціна Каралёва: Адкрыццё ў Беларусі ў бліжэйшы час сумесных дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў і састарэлых грамадзян не плануецца.

Галіна Мірская, Магілёў: Ці атрымалася вырашыць праблему чэргаў на пасяленне ў дамы-інтэрнаты для пажылых людзей?

Валянціна Каралёва: Праца па аптымізацыі чарговасці на пасяленне ў дамы-інтэрнаты вядзецца пастаянна. Рэалізацыя Праграмы развіцця і аптымізацыі сеткі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання да 2011 года ў Рэспубліцы Беларусь дазволіла:

- стварыць у дамах-інтэрнатах 1338 месцаў;

- прывесці плошчы спальных памяшканняў да ўстаноўленых санітарнымі нормамі (7 м 2 на чалавека) у 12-ці дамах-інтэрнатах з 17-ці (у Брэсцкай — у 4-х дамах-інтэрнатах, Гродзенскай — у 4-х, Гомельскай — у 2-х, Мінскай — у 2-х).

У 2011 годзе адкрыты 2 дамы-інтэрнаты ў г. Гомелі і г. Клецку.

Усяго па стане на 2011/11/01 г. налічваецца 76 дамоў-інтэрнатаў. На працягу 2012—2015 гадоў плануецца стварыць 1305 месцаў.

Чарговасць на пасяленне ў дамы-інтэрнаты па стане на 01.01.2012 складае 592 чал. Праблема чарговасці для пасялення ў дамы-інтэрнаты актуальная толькі для некаторых рэгіёнаў рэспублікі. У першую чаргу для г. Мінска, дзе чарговасць на пасяленне ў інтэрнатныя ўстановы складае 420 чалавек, і Віцебскай вобласці — 172 чалавекі. На працягу 2012 года плануецца стварэнне 535 месцаў.

Падрыхтавала Святлана БУСЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна прайшла чарговая оnlіnе-канферэнцыя сумеснага праекта Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі і БЕЛТА на тэму "Дзяржаўная сацыяльная падтрымка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика