ФАКТ. 21.by

ФАКТ

04.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шкодныя веды

Афіцыйнае папярэджанне вынесена пракурорам Мазырскага раёна Гомельскай вобласці жыхару Мазыра — аб недапушчальнасці дзейнасці, звязанай з планаваннем, арганізацыяй і падрыхтоўкай да ажыццяўлення дзеянняў экстрэмісцкага і тэрарыстычнага характару.

Як расказалі ў прэс-групе ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, студэнт адной з вышэйшых навучальных устаноў рэгіёна трапіў у поле зроку супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі як асоба, якая збірае інфармацыю аб спосабах вырабу выбуховых рэчываў і самаробных выбуховых прылад у хатніх умовах. Сам студэнт падчас праверкі растлумачыў, што ён сапраўды захапляецца хіміяй, асабліва працэсамі, якія адбываюцца пры гарэнні і выбуху. Атрыманую з розных крыніц інфармацыю назапашваў, аднак свае веды на практыцы не ўжываў. Грамадзяніну растлумачаны нормы заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымасць прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці пры парушэнні.

Пакуль дзіця глядзела мульцікі

Жыхарка Рэчыцы зазірнула да суседкі, якая жыла на тым жа паверсе — літаральна на пару хвілін. Гэтага часу хапіла, каб двухгадовая дачка замкнула за ёй дзверы.

Трапіць у сваю кватэру жанчына ўжо не магла, а адчыніць дзверы ў дзіцяці сіл не хапіла. Давялося звяртацца па дапамогу да выратавальнікаў. Па аўталесках супрацоўнік МНС дабраў- ся да акна кухні на шостым паверсе і адчыніў дзверы знутры. Дзіця нават не зразумела, чаму так перапалохаліся дарослыя — дзяўчынка ўвесь час, пакуль яе выратоўвалі, спакойна ляжала на канапе і глядзела мультфільмы "Маша і мядзведзь".

Ірына АСТАШКЕВІЧ

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шкодныя веды Афіцыйнае папярэджанне вынесена пракурорам Мазырскага раёна Гомельскай вобласці жыхару Мазыра — аб недапушчальнасці дзейнасці, звязанай з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика