Полацкія блогеры знайшлі ў цэнтры горада раскіданыя чалавечыя косткі і чарапы. 21.by

Полацкія блогеры знайшлі ў цэнтры горада раскіданыя чалавечыя косткі і чарапы

16.04.2012 14:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Полацкія блогеры знайшлі ў цэнтры горада раскіданыя чалавечыя косткі і чарапы

Народныя навіны Віцебска
Два блогеры ў Полацку 14 красавіка адправілся паглядзець, як рыхтуюць старажытны горад да 1150-гадовага юбілею, і ўбачылі вусцішную карціну — па адной з будаўнічых пляцовак былі раскіданыя чалавечыя косткі і чарапы.

Фота: _extraneus_.livejournal.com

 

Сваёй шакуючай знаходкай хлопцы падзяліліся ў Жывым Журнале. “Пасярод запаведнай зоны гістарычнага цэнтру, у пары крокаў ад карпусоў езуіцкага калегіюма… вядзецца будаўніцтва нейкага аб’екта: мяркуючы па падмурку — чарговага катэджыку для нейкага дужа паважанага ў нас чалавека... Там паўсюль чалавечыя косткі! Толькі бегла агледзеўшы тэрыторыю, знайшлі тры чарапы — проста сярод друзу і будаўнічага сьмецьця” — піша блогер _extraneus_.

 

“ …у стен ПГУ, в нижней части Стрелецкой улицы … Практически сразу в глаза бросилось обилие костей под ногами. А потом нашлись и валяющиеся в бульдозерном отвале черепа. … Там же, среди корней располагались части позвоночников и конечностей. Паспорта объекта я не увидел, кто и что строит на костях, не ясно”, — паведамляе яго сябра g_luck.


 

Сёння з блогерамі звязаўся Дзяніс Дук, загадчык кафедры ўсеагульнай і айчыннай гісторыі, кандыдат гістарычных навук, археолаг. Ён напісаў наступнае:

“Адкажу так — на гэтым аб’екце ў ліпені мы праводзілі раскопкі згодна за дамовай і іншымі фармальнымі рэчамі. Раскапана плошча пад катэдж (зараз там заліты падмурак дома). Дом будуецца на тэрыторыі могілак 17 стагоддзя, якія пачалі забудоўвацца з канца таго ж стагоддзя. Усе рэшкті памерлых (больш 50-ці) сабраны і антрапалагічна апрацаваны, захоўваюцца на кафедры. Косткі, якія я пабачыў на фотаздымку, вылезлі з адвала схіла на мяжы ўчастка па прычыне эрозіі пасля веснавой паводкі. Гэтая тэрыторыя была на мяжы зоны раскопак. Сёння мы збярэм усе астанкі. Дзякуй за інфармацыю і грамадскую сумленнасць”.







Што ж, будзем спадзявацца, што і застаўшыся парэшкі трапяць у рукі навукоўцаў. Толькі застаецца некалькі пытанняў — што гэта за катэдж будуецца ў гістарычнай зоне і дзе пашпарт аб’екта? Чаму будаўнікі так абыякава аднесліся да чалавечых парэшткаў і самі не паведамілі археолагам? 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькі бегла агледзеўшы тэрыторыю, знайшлі тры чарапы - проста сярод друзу і будаўнічага сьмецьця
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика