Уначы на сераду замаразкі да мінус 2. 21.by

Уначы на сераду замаразкі да мінус 2

17.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аўторак цыклон, які гаспадарыў у нас гэтымі днямі, адыдзе далей, у бок Ленінградскай вобласці Расіі, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Вольга Фядотава.

Заўтра чакаецца малавоблачна і пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па Гомельскай вобласці кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы на сераду пахаладае да мінус 2 — плюс 4 градусаў, па паўднёвым усходзе — да плюс 7 градусаў. Удзень — 8—14 цяпла. А вось у чацвер на тэрыторыю Беларусі пачне распаўсюджвацца вільготнае паветра з боку Чорнага мора. Таму ўначы на чацвер на поўдні Беларусі, а ўдзень і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература ўначы ад мінус 1 па поўначы да плюс 6 градусаў на поўдні Беларусі. Удзень будзе 10—17, па ўсходзе краіны — да 20 цяпла. Дажджліва будзе і ў пятніцу, месцамі дажджы моцныя, у асобных раёнах сур'ёзныя навальніцы. Тэмпература удзень — плюс 10—17, на ўсходзе да 19 градусаў вышэй за нуль.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак цыклон, які гаспадарыў у нас гэтымі днямі, адыдзе далей, у бок Ленінградскай вобласці Расіі, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика