Гарачую ваду адключаць пасля святаў
25.04.2012
—
Новости Общества
|
Апарасоўку распачнуць пасля майскіх святаў. МАЛАДЗЕЧНА. Гарачую ваду адключаць у першай зоне апрасоўкі 10 мая – ад вуліцы Віленскай у бок Смаргоні. Як паведамілі ў службе цепласетак маладзечанскага прадпрыемства “Электрасеткі”, гідраўлічныя выпрабаванні ў першай зоне будуць праводзіцца да 23 мая. У другой зоне горада – ад вуліцы Віленскай у бок Мінска – гарачай вады не будзе ад 24 мая да 6 чэрвеня. Хутчэй за ўсё, апрасоўку будуць праводзіць яшчэ і ў жніўні. ВІЛЕЙКА. Паводле слоў галоўнага інжынера Вілейскай ЖКГ Валянціна Суслы, у Вілейцы адключаюць гарачую ваду на час апрасоўкі з 14 да 28 мая. Зоя ХРУЦКАЯ.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апарасоўку распачнуць пасля майскіх святаў.
|
|