Паляўнік на лася ўплаў спрабаваў збегчы ад дзяржінспектараў
03.06.2012 16:26
—
Новости Общества
|
Паляўнік на лася ўплаў спрабаваў збегчы ад дзяржінспектараў У паляўнічых угоддзях Жыткавіцкага лясгаса работнікамі Тураўскай міжрайінспекцыі і названага карыстальніка затрымалі грамадзяніна 1966 года нараджэння, які на матацыкле з каляскай перавозіў мяса лася.
— Грамадзянін спрабаваў збегчы ад дзяржінспектараў, пакінуўшы матацыкл у меліярацыйным канале. Пасля гэтага ён пераплыў на другі бераг канала і схаваўся ў лесе, — распавялі падрабязнасці ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. — Аднак дзяржінспектары разам з работнікамі лясгаса здолелі дагнаць браканьера. Пры аглядзе матацыкла, акрамя 50 кілаграмаў дзічыны, былі канфіскаваны сякера і рыдлёўка. Затрыманы паказаў месца, дзе закапаў шкуру, галаву і косткі жывёлы. Шкода прыродзе ацэненая ў 9,5 мільёна рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры аглядзе матацыкла, акрамя 50 кілаграмаў дзічыны, былі канфіскаваны сякера і рыдлёўка.
|
|