Спорт для ўсіх!. 21.by

Спорт для ўсіх!

26.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзень 23 чэрвеня — пазначаны на календары рознакаляровымі алімпійскімі кольцамі. У суботу спартыўны свет актыўна святкаў Міжнародны алімпійскі дзень.

Больш за 20 тысяч чалавек прынялі ўдзел у мерапрыемствах пад эгідай алімпійскага руху па ўсёй Беларусі, але своеасаблівай, галоўнай пляцоўкай свята стала плошча каля мінскага Палаца спорту.

Для актыўнай моладзі і простых мінакоў ранішняя прахалода была хоць бы што! У рознакаляровай спартыўнай форме яны цешыліся чарговай магчымасці сустрэцца, пасупернічаць. Хлопцы і дзяўчаты з імпэтам выяўлялі мацнейшых у спаборніцтвах па валейболе, стрыт-боле, перацягванні канату, веславанні на байдарках і каноэ, падцягваннях на перакладзіне, міні-футболе. Гледачы таксама назіралі за паказальнымі выступленнямі ролераў, таэквандыстаў, гімнастаў. З прыязнасцю слухалі заўжды шчырага і самага пранікнёнага песняра айчыннага спорту Анатоля Длускага, песні якога проста неабходна запампаваць у плэер кожнаму беларускаму алімпійцу. Няхай зараджаюцца эмоцыямі перад стартамі!

— Для таго, каб алімпійскі рух мацнеў, развіваўся, у Мінску шмат увагі надаецца як развіццю спартыўных аб'ектаў для падрыхтоўкі высокапрафесійных спартсменаў, так і для масавых заняткаў фізчнай культурай і спортам, — звярнуўся да прысутных Мікалай Ладуцька, старшыня Мінгарвыканкама. — Быць алімпійцам ва ўсе часы было пачэсна. Гэта самыя дастойныя жыхары нашай краіны. Мы можам ганарыцца тым, што жывем не проста ў двухмільённым горадзе, а ў вялікім спартыўным горадзе, дзе будуюцца спартыўныя аб'екты, якімі ганарыцца ўся Еўропа. Мы верым у хлопцаў і дзяўчат, якія заваявалі алімпійскія пуцёўкі ад Мінска. Верым і ў тое, што яны дасягнуць мэт, што паставілі перад імі трэнеры. Пажадаем ім поспехаў і ўдачы.

Пажаданні мэра, упэўнены, дапамогуць нашым алімпійцам. Тым больш ужо зараз для Алімпіяды, па словах Ігара Заічкова, першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, у нашай краіны ўжо 149 ліцэнзій, а паедзе на Алімпійскія гульні 167 спартсменаў.

— Перадавая група, якая будзе забяспечваць прыбыццё нашых спартсменаў і трэнераў, выязджае ў Лондан 8 ліпеня. А асноўная група — з 20 ліпеня. Неабходнае абсталяванне і інвентар для Алімпіяды ўжо даставілі. Большасць прадстаўнікоў відаў спорту, у якіх Беларусь будзе задзейнічана ў Лондане, выязджалі, праглядалі аб'екты, на якіх будзе праводзіцца Алімпіяда. А нехта іх ужо апрабаваў.

Тарас ШЧЫРЫ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень 23 чэрвеня — пазначаны на календары рознакаляровымі алімпійскімі кольцамі. У суботу спартыўны свет актыўна святкаў Міжнародны алімпійскі дзень.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика