Сталіцу на Дзень Незалежнасці чакае "абноўлены" салют
27.06.2012
—
Новости Общества
|
Святочны феерверк пачнецца ў 23 гадзіны і ў Мінску будзе весціся з 6 агнявых пазіцый. Працягнецца ён 10 хвілін. Арганізатары абяцаюць, што мінчане пабачаць новыя залпы, якія да гэтага не прымяняліся. Падзеі сталічнага маштабу, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці, пачнуцца 28 чэрвеня з адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў памяць мастака Міхаіла Савіцкага. Дошка будзе ўсталявана на доме па вуліцы Беламорскай, дзе жыў мастак.Таксама чакаецца адкрыццё каля Палаца спорту кірмашу-выставы народных рамёстваў, які пройдзе 30 чэрвеня і 1 ліпеня. 3 ліпеня на той жа пляцоўцы плануецца канцэрт. Праграма асноўных мерапрыемстваў застаецца традыцыйнай: ускладанне вянкоў, парад, выкананне Дзяржаўнага гімна, кірмашы і канцэрты, галоўны з якіх — каля стэлы "Мінск — горад-герой". У гэтым годзе, па словах першага намесніка міністра культуры Уладзіміра Карачэўскага, ён будзе "ў фармаце моладзевага шоу з агульнай ідэяй "Моладзь віншуе Беларусь". Акрамя выступленняў артыстаў, плануюцца відэавіншаванні са знакавых месцаў краіны — з Нясвіжа, Маладзечна, Брэста. У месцах масавага святкавання Дня Незалежнасці магчымы дадатковыя пункты пропуску. — Усё будзе вельмі строга, — адзначыў першы намеснік міністра падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, — таму, каб своечасова паспець на святкаванне, варта прыйсці загадзя. Праўда, зараз ёсць такая інфармацыя, што магчыма ўвядзенне дадатковых пунктаў пропуску, каб не прымушаць людзей доўга чакаць. Ганна ГАРУСТОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святочны феерверк пачнецца ў 23 гадзіны і ў Мінску будзе весціся з 6 агнявых пазіцый. Працягнецца ён 10 хвілін. Арганізатары абяцаюць, што мінчане пабачаць новыя...
|
|