Пытанне з ушчыльненнем Уручча вырашана. 21.by

Пытанне з ушчыльненнем Уручча вырашана

29.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мікрараёне пабудуюць на два дамы менш, чым планавалася першапачаткова

Такое паведамленне зрабіў учора на прэс-канферэнцыі старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Нагадаем: мясцовыя жыхары выступаюць супраць ушчыльнення іх раёна за кошт будаўніцтва новых дамоў. Між тым, Мікалай Ладуцька ўпэўнены, што "ў гэтай сітуацыі мы дзейнічаем правільна".

Ушчыльненне забудовы — неад'емная частка жыцця любога горада, заявіў ён, адзначыўшы, што гэта няпростая тэма. "Яна закранае інтарэсы канкрэтнага чалавека, і тут неабходна знаходзіць максімальнае паразуменне". Рашэнне аб будаўніцтве дадатковых дамоў ва Уруччы прынята пасля аналізу ўсіх матэрыялаў, узгадненняў, экспертыз, нарматыўных дакументаў і з улікам інтарэсаў усіх грамадзян, адзначыў мэр г. Мінска.

— Мы пайшлі на тое, што выдалілі два жылыя дамы, але забудова тэрыторыі ўсё роўна будзе весціся, — заявіў Мікалай Ладуцька. — Таму, што гэта практыка, гэта неабходнасць, гэта патрэба. Там будуюцца людзі, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Яны маюць такое ж права на жыллё, як і людзі, што пражываюць на вышэйназванай тэрыторыі.

Па словах Мікалая Ладуцькі, праблема Уручча атрымала неапраўдана шырокі рэзананс. Актыўна ў мікрараёне пратэстуюць толькі 10-12 чалавек, сказаў чыноўнік. Ён таксама адзначыў, што грамадскае абмеркаванне, у адпаведнасці з заканадаўствам, "нясе за сабой не прыняцце калегіяльнага рашэння, а, па сутнасці, давядзенне да насельніцтва рашэнняў, якія прыняты і прайшлі адпаведную экспертызу. Людзі, якія прымаюць рашэнне, жывуць у гэтым жа горадзе, у тых жа мікрараёнах, ходзяць па тых жа вуліцах, таму пры прыняцці рашэння яны ўлічваюць ўсе аспекты".

Старшыня Мінгарвыканкама паабяцаў: "Мы будзем рэалізоўваць праект добраўпарадкавання мікрараёна, які створыць для 10 000 жыхароў добрыя ўмовы для пражывання і адпачынку. Там сёння завяршаецца добраўпарадкаванне тэрыторыі ў раёне вуліцы Шугаева да МКАД. Плануецца паркоўка на 1,5 тысячы месцаў. Пачата будаўніцтва арэндных дамоў для супрацоўнікаў парку высокіх тэхналогій. Праз месяц-паўтара пачнецца будаўніцтва дзіцячага садка, прадугледжваецца таксама будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу".

<І>Што тычыцца дамоў, ад будаўніцтва якіх ва Уруччы адмовіліся, то адзін з іх — № 21 — згодна з дэталёвым планам, — адносіцца да ЖБВК "Першамайскі-1". Другі — № 19 — кампаніі "Белсплав". 21-му дому будзе прадастаўлена іншая пляцоўка ў Першамайскім раёне, 19-му — кампенсацыйная пляцоўка ў г. Мінску.

Святлана БУСЬКО

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мікрараёне пабудуюць на два дамы менш, чым планавалася першапачаткова Такое паведамленне зрабіў учора на прэс-канферэнцыі старшыня Мінскага гарвыканкама...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика