Малакавоз, пiвавоз, вiнавоз.... 21.by

Малакавоз, пiвавоз, вiнавоз...

07.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за паўтысячы паменшаных копiй машын прадстаўлены ў Вiцебскiм краязнаўчым музеi на выставе "Аўтамабiль на далонi". Вось ужо больш за чвэрць стагоддзя гэтыя мiнiяцюрныя мадэлi-копii збiрае вiцебскi калекцыянер Леанiд Ялаў. Што цiкава, нямала машынак гэты апантаны сваёй справай чалавек стварыў сам.

На выставе можна ўбачыць розныя мадэлi аўто, якiя выраблялiся ў розныя гады на тэрыторыi цяперашняй Садружнасцi незалежных дзяржаў. Асаблiвы iнтарэс у наведвальнiкаў выклiкаюць машыны спецыяльнага прызначэння — ваеннай аўтаiнспекцыi, газавай службы, дзяржаўнай паляўнiчай iнспекцыi i iншыя. А вось ад прыгажосцi так званых "членавозаў" (менавiта так у савецкiя гады ў народзе жартам называлi шыкоўныя лiмузiны чорнага колеру, на якiх вазiлi кiраўнiкоў савецкай краiны, членаў палiтбюро) лiтаральна нельга вачэй адарваць. Каля мадэляў гэтых элiтных аўто ёсць i фота кiраўнiкоў ЦК КПСС, каб наведвальнiкi ведалi, каго менавiта i ў якiм лiмузiне вазiлi.А

ляксандр ПУКШАНСКІ. Фота аўтара.

ляксандр ПУКШАНСКІ. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за паўтысячы паменшаных копiй машын прадстаўлены ў Вiцебскiм краязнаўчым музеi на выставе "Аўтамабiль на далонi". Вось ужо больш за чвэрць стагоддзя гэтыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика