Эмануіл Зэльцэр патрабуе 70 мільёнаў ад Белнафтахіму. 21.by

Эмануіл Зэльцэр патрабуе 70 мільёнаў ад Белнафтахіму

19.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Амерыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр і Ўладлена Функ падалі пазоў да беларускай кампаніі ў бруклінскі суд Kings County Supreme Court.
Яны сцвярджаюць, што агенты КДБ выкралі іх з рэстарацыі ў Лондане, пераправілі ў турму КДБ у Беларусі, жорстка збівалі, не давалі есці, спаць і не аказвалі медычнай дапамогі. На іх думку, беларуская ўлада выкарыстоўвала іх у якасці закладнікаў, каб абмяняць на адмену санкцыяй, уведзеных ЗША супраць беларускай кампаніі «Белнафтахім», — паведамляе courthousenews.com.

Эмануіл Зэльцэр і яго сакратарка Ўладлена Функ былі затрыманыя 12 сакавіка 2008 года. 11 жніўня 2008 года па абвінавачанні ў выкарыстанні заведама фальшывых дакументаў і спробу камерцыйнага шпіянажу Зэльцэр быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі, Функ — на адзін год. Сваёй віны асуджаныя не прызналі. Уладлена Функ адбыла тэрмін пакарання і 20 сакавіка 2009 года вярнулася дадому ў ЗША. 30 чэрвеня 2009 года пасля сустрэчы з амерыканскімі кангрэсменамі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне Эмануіла Зэльцера, і ў той жа дзень амерыканскі адвакат быў вызвалены.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр і Ўладлена Функ падалі пазоў да беларускай кампаніі ў бруклінскі суд Kings County Supreme Court.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика