Ці сустракаліся вы ў сваім жыцці з дзіўнымі, на ваш погляд незразумелымі, анамальнымі з'явамі?. 21.by

Ці сустракаліся вы ў сваім жыцці з дзіўнымі, на ваш погляд незразумелымі, анамальнымі з'явамі?

30.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзімір Мартаў, урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг Віцебскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі: — Я думаю, што ўсё, з чым я сутыкаўся ў жыцці, можа быць растлумачана. У гэтым сэнсе невытлумачальных або "анамальных" з'яў няма. У кожнай спачатку незвычайнай падзеі знаходзіліся прычыны, можа, нечакана глыбокага ўзроўню.

Напалеон неяк сказаў навукоўцам, якія яго суправаджалі, здаецца, на шляху ў Егіпет: "Няма цудаў. Усё — цуд!". Дарэчы, яму ж належыць яшчэ адна, на мой погляд, цікавая, "зорная" фраза. Уступаючы ў бой з праціўнікам, ён скамандаваў: "Навукоўцаў і аслоў — у сярэдзіну!" Меў на ўвазе сярэдзіну пяхотнага карэ, якое адбівае атаку варожай кавалерыі.

    Уладзімір Сланімскі, пенсіянер: — Было! У Санкт-Пецярбургу аднойчы бачыў невядомы лятаючы аб'ект. Я тады знаходзіўся ў самым цэнтры горада — ля галоўнага паштамта. Раптам прама над галавой убачыў нейкі аб'ект, які па форме быў вельмі падобны на цыгару, з ілюмінатарамі па перыметры. "Апарат" вісеў у нябёсах некалькі секундаў і знік з поля зроку раптоўна. Гэта адбылося гадоў трыццаць таму.           Сяргей Шалагін, мастацкі кіраўнік музычнага тэатра "Пецярбургская аперэта", заслужаны артыст Расіі: — У мяне пяцёра дзяцей! Нічога больш цудоўнага, чым нараджэнне дзіцяці, у жыцці няма. Я праехаў увесь свет. І нічога, акрамя кахання і дзяцей, мяне не здзіўляла. Усё астатняе — не такое важнае, часовае. Калі табе тэлефануе тваё дзіця і кажа: "Тата, я цябе..." — што можа быць лепш? Я такі шчаслівы ад гэтага, у мяне слёзы ледзь не выступаюць... Кахайце, нараджайце... І здзіўляйцеся!           Аляксандр Пукшанскі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзімір Мартаў, урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг Віцебскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі: — Я думаю, што ўсё, з чым я сутыкаўся ў жыцці, можа быць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика