Хто павінен чысціць снег?. 21.by

Хто павінен чысціць снег?

20.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Машына некалькі хвілін выязджала з засыпанай снегам яміны ў адным з двароў Маладзечна.

У многіх дварах на дзвярах пад’ездаў з’явілася аб’ява аб тым, што аўтааматары самі павінны чысціць снег каля сваіх машын.  Дык чый абавязак ратаваць двары ад снежнага палону?

– У мае абавязкі не ўваходзіць расчышчэнне снегу вакол машын, – распавядае дворнік Святлана. – Гэта ініцыятыва дворніка, дарэчы, небяспечная. Я ж выпадкова магу зачапіць аўто, а ўладальніку машыны гэта, мякка кажучы, не спадабаецца. За ноч намятае снегу вышэй за машыну, а на стаянцы стаіць 10-12 машын. Хіба адзін чалавек можа справіцца з такой работай? Каб яшчэ хто за такую працу хоць цукеркай  пачаставаў...

Праблему каментуе Аляксей Арол, намеснік дырэктара па жыллёвых пытаннях УП “Камунальнік” :

– Чый  абавязак прыбіраць снег у дварах?

– Чысцім мы, зразумела, у першую чаргу — цэнтральныя вуліцы. Каб хуткая дапамога, ці іншыя экстранныя службы маглі дабрацца да месца выкліку. Але цяпер тэхніка рэгулярна выязджае і ў двары.

Кожны дзень працуе 15-16 адзінак тэхнікі. А ў перыяд самых моцных снегападаў нам вельмі дапамагалі тэхнікай і іншыя арганізацыі нашага горада. Гэта і “Водаканал”, і “ПМК-212”, і “Спецбудмеханізацыя”, і многія іншыя. Дзякуй усім ім.

– А вы самі прыбіраеце снег каля сваёй машыны?

– Вядома. Я лічу, што гэта не толькі для парадку карысна, але і для здароўя. 15 хвілін памахаць лапатай на свежым паветры ды яшчэ ў лёгкі марозік нікому не пашкодзіць.

Наталля ТУР, школа маладога журналіста.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У многіх дварах на дзвярах пад’ездаў з’явілася аб’ява аб тым, што аўтааматары самі павінны чысціць снег каля сваіх машын.  Дык чый абавязак ратаваць двары ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика