З жылога ў нежылое — можна. 21.by

З жылога ў нежылое — можна

26.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кватэрнае пытанне

У спадчыну мне засталася кватэра на першым паверсе жылога дома. Ці можна ў ёй правесці рэканструкцыю і выкарыстоўваць потым для прадпрымальніцкай дзейнасці?

Д. В., г. Барысаў.

Можна, і з 1 студзеня 2010 г. у краіне — у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ад 25 верасня 2009 г. № 479 — дзейнічае спрошчаны парадак пераводу такіх жылых памяшканняў у нежылыя...

Рашэнне аб такім пераводзе прымаецца па заяве ўласніка жылога памяшкання гарадскімі (раённымі) выканаўчымі камітэтамі і адміністрацыямі раёнаў у гарадах з захаваннем патрабаванняў Указа № 479, а таксама правілаў горадабудаўніцтва, прыродаахоўных, санітарных, супрацьпажарных і іншых патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Найважнейшай адметнасцю ў парадку пераводу жылых памяшканняў у нежылыя на першых паверхах шматкватэрных жылых дамоў разам з захаваннем названых патрабаванняў з'яўляецца яшчэ і абавязковасць наяўнасці (або магчымасці абсталявання) асобнага доступу да такіх памяшканняў без выкарыстання дапаможных памяшканняў шматкватэрнага жылога дома. Таму, пры неабходнасці правядзення рэканструкцыі ў памяшканні, якое пераводзіцца ў нежылое, у рашэнні аб пераводзе жылога памяшкання ў нежылое прадпісваецца правесці такую рэканструкцыю (у тым ліку вынас агульнадамавых сетак вода-, газа-, электра і цеплазабеспячэння, устаноўку прыбораў індывідуальнага ўліку расходу цеплавой і электрычнай энергіі, вады) у парадку, вызначаным заканадаўствам.

Варта таксама мець на ўвазе, што не дапускаецца размяшчэнне ў памяшканнях, якія пераводзяцца ў нежылыя, прамысловых вытворчасцяў, а таксама аб'ектаў, якія з'яўляюцца крыніцамі выдзялення шкодных рэчываў, шуму і вібрацыі ў памерах, што перавышаюць вызначаныя нарматывы, аказваюць негатыўны ўплыў на паказчыкі якасці навакольнага асяроддзя, умовы пражывання ў жылым доме іншых грамадзян і могуць прывесці да распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў, і ў тым ліку (у шматкватэрных жылых дамах):

 пунктаў прыёму посуду;

 лазняў, саўнаў, хімчыстак і пральных (акрамя прыёмных пунктаў і пральных самаабслугоўвання прадукцыйнасцю да 75 кг бялізны ў змену);

 аўтаматычных тэлефонных станцый агульнай плошчай больш за 100 кв. м, прызначаных для тэлефанізацыі жылых дамоў;

 пахавальных бюро, магазінаў рытуальных паслуг;

 дыскатэк;

 фізкультурна-аздараўляльных комплексаў агульнай плошчай больш як 150 кв. м.

Віктар САВІЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У спадчыну мне засталася кватэра на першым паверсе жылога дома. Ці можна ў ёй правесці рэканструкцыю і выкарыстоўваць потым для прадпрымальніцкай дзейнасці?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика