Як вы захоўваеце ўспаміны пра самыя яркія моманты жыцця?
28.02.2013
—
Новости Общества
|
Марыя МАЛАШЭВІЧ, настаўніца пачатковых класаў, г. Узда:
— Першае, гэта фотаздымкі. Сёння большасць з іх захоўваецца ў электронным выглядзе, але кожны месяц нейкую частку я друкую. Нават альбомы спецыяльна купляю. А вось музыка дазваляе ажывіць яркія моманты і ўспаміны зусім нечакана, бо песню вы можаце пачуць у краме, у аўтобусе. На мой погляд, самая вялікая "скарбонка" ўспамінаў — гэта родныя і сябры. Бо з часцінак успамінаў кожнага можна аднавіць тыя часы, якія вас збіралі разам. Таксама я вяду дзённік маёй дачкі Насценькі. Там я раблю запісы пра самыя яркія моманты яе жыцця: калі сказала першае слова, калі зрабіла нешта важнае. Уклейваю туды фотаздымкі, паштоўкі. Хачу, каб яна працягвала рабіць такія запісы, калі вырасце. Дзмітрый КАРАНЬ, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльных пытаннях, кадрах і рэжыме ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод":Па-першае, робім і збіраем фотаздымкі. Зараз яны захоўваюцца і на камп'ютары, і ў спецыяльных альбомах. Асобныя — самыя значныя і яскравыя — фота раздрукоўваем і захоўваем у рамачках. Па-другое, разам з блізкімі мы прывозім з розных паездак памятныя значкі ці магніцікі. Таксама ў маёй сям'і ёсць свайго роду традыцыя дарыць "альбомы жыцця", іх называюць яшчэ скрэпбукі, да юбілеяў і святочных дат. Такі альбом змяшчае фотаздымкі ад нараджэння і да бягучага моманту жыцця таго чалавека, якому адрасуецца. А яшчэ, паколькі я, акрамя працы, займаюся творчасцю, то некаторыя моманты ўдаецца зберагчы, напрыклад, у вершаванай форме, у выглядзе замалёвак лірычнага, патрыятычнага, пейзажнага, шаржавага, гумарыстычнага характара. Аляксандра ВАЯВОДЗІНА, рэдактар аналітычнага аддзела тэлеканала АНТ:— Безумоўна, самы просты спосаб — гэта захаваць імгненні з дапамогай фота і відэа. Мне ўспамінаюцца словы Гётэ: "Спыніся, імгненне, ты цудоўнае". Сёння з дапамогай інфармацыйных ноу-хау зрабіць гэта яшчэ лягчэй. Але для мяне лепшы спосаб захаваць успаміны пра яркія эпізоды жыцця — гэта падзяліцца імі з блізкім чалавекам. Ад гэтага яны набываюць дадатковыя фарбы, і тады іх дакладна немагчыма забыць. Дзелячыся прыемнымі момантамі з любімымі людзьмі, ты пражываеш іх зноў і зноў. Яшчэ я стараюся з кожнага падарожжа прывозіць нейкія рэчы, якія характарызуюць тое месца, дзе я пабывала. Такія сувеніры становяцца "абярэгам" дарагіх успамінаў. Падрыхтавала Алена ДРАПКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Першае, гэта фотаздымкі. Сёння большасць з іх захоўваецца ў электронным выглядзе, але кожны месяц нейкую частку я друкую. Нават альбомы спецыяльна купляю. А вось...
|
|