Пад крылом самалёта. 21.by

Пад крылом самалёта

28.02.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У спотынг-сесіі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск жадаюць прыняць удзел фатографы з пяці краін.

Мерапрыемства запланавана на 3 мая. У гэты дзень удзельнікі атрымаюць унікальную магчымасць пабываць на тэрыторыі аэрадрома, узлётна-пасадачнай паласе, а таксама правесці фотасесію з даху аэравакзальнага комплексу.

— Дата можа змяніцца з-за неспрыяльных умоў надвор’я або спецвылетаў, пра якія нельга даведацца загадзя, — паведамілі ў прэс-цэнтры аэрапорта.

Запланаванае мерапрыемства выклікала цікавасць не толькі ў фотааматараў Беларусі, а таксама ў спотараў Расіі, Украіны, Латвіі і Фінляндыі. Усяго ў адрас Нацыянальнага аэрапорта паступіла каля 200 лістоў з заяўкамі аб удзеле. У сувязі з такім ажыятажам прадпрыемства спыніла іх прыём. У бліжэйшы час у аэрапорце прааналізуюць гэтыя заяўкі і адправяць пацвярджэннi аб акрэдытацыі.

Спотынг — асаблівы від хобі, які суправаджаецца фатаграфаваннем і відэаздымкай лятальных апаратаў, часцей за ўсё самалётаў. Месцам здымкі служыць аэрапорт або невялікі аэрадром.

Падобная акцыя ў Нацыянальным аэрапорце Мінск адбудзецца ўпершыню. Мерапрыемства прымеркавана да 30-гадовага юбілею галоўнага аэрапорта краіны, які арганізацыя адзначыць 1 ліпеня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На спотынг-сесію ў Мінск жадаюць трапіць фатографы з пяці краін
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика