Зімовыя абрысы Асвеі
05.03.2013
—
Новости Общества
|
Асвейскае возера вядомае тым, што з'яўляецца другім — пасля Нарачы — па велічыні водным рэзервуарам Беларусі. Але найбольш выдатнае яно сваім востравам — самым вялікім, абшары якога сягаюць 2 на 3 кіламетры. Калісьці (да 1975 года) тут была вёска. Якраз цяпер самы зручны час дабірацца да вострава — па лёдзе. Большасць аматараў зімовай рыбалкі выбіраюць мясціны бліжэй да гэтай азёрнай выспы. Асвея — колішні райцэнтр, цяпер — толькі цэнтр сельсавета і калектыўнага сельскагаспадарчага прадпрыемства. Ціхі рыбацкі пасёлак. У параўнанні з возерам, яго плошча невялікая. Магчыма, два-тры, а можа і чатыры гэткія пасёлкі маглі б лёгка размясціцца на азёрнай плошчы. Лютаўскія берагі Асвеі шчодра зацярушаны снегам. Да вясны на іх адпачываюць драўляныя лодкі-веславухі, пад ветрам пагойдваецца чарот. З-за чароту віднеюцца дахі пасляваенных пабудоў. У адной з іх, ля самага возера, жыве Аляксандра Зыкава-Міхно. Яна памятае яшчэ і даваенную, і ваенную Асвею. Жанчыне ўзгадваецца, як гэткімі лютаўскімі днямі 1943-га ўцекачы ад карных нямецкіх блакад ішлі па галалёдзе праз усё возера — хавацца ў Юхавіцкі лес. Пасля вайны пасёлак яшчэ доўга стаяў спалены... У апошнія дні на зімовым возеры вялікай колькасці аматараў павудзіць не назіраецца. Калі ж плотка і акунь бяруць добра, тут, як кажуць мясцовыя жыхары, рыбакоў — "аж чорна". Але жыхарка Верхнядзвінска Антаніна Неплах з мужам Мікалаем прыязджае на Асвейскае амаль штовыхадныя, бо мара Антаніны — выцягнуць з лункі пяцікілаграмовага шчупака. Пакуль жа ёй даводзіцца радавацца не самым вялікім асвейскім трафеям. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара. Верхнядзвінскі раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асвейскае возера вядомае тым, што з'яўляецца другім — пасля Нарачы — па велічыні водным рэзервуарам Беларусі. Але найбольш выдатнае яно сваім востравам — самым...
|
|