Валанцёры з Ірландыі адрамантавалі майстэрню, дзве гульнявыя і кабінет у Вілейскай школе-інтэрнаце
07.05.2013
—
Новости Общества
|
Ірландскія валанцёры пад кіраўніцтвам Браяна Келі з 28 красавіка па 4 мая дапамагалі Вілейскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнату для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы. – Яны адрамантавалі майстэрню для хлопчыкаў, дзве гульнявыя, кабінет псіхолага, падвал, – паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Марыя Дзяруга. – Іх праца спрыяе паляпшэнню ўмоў жыцця дзяцей. Дапамагалі валанцёрам педагогі, пасільную дапамогу аказвалі і дзеці. Ірландцы працавалі з 9 да 18 гадзін. А потым праходзілі сустрэчы з дзецьмі, спартыўныя мерапрыемствы. Навучэнцы школы-інтэрната падрыхтавалі для гасцей канцэрт. Падобныя візіты адбываюцца з 2006 года. На гэты раз прыехалі 26 чалавек. Завіталі ў Вілейку людзі розных узростаў (аднаму было нават 64 гады) і прафесій. Сярод валанцёраў былі ўладальнікі прыватных фірмаў, хатнія гаспадыні, тэлевізійны аператар, інжынер. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота vk.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ірландскія валанцёры пад кіраўніцтвам Браяна Келі з 28 красавіка па 4 мая дапамагалі Вілейскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнату для дзяцей з цяжкімі...
|
|