Вакол медыцыны са Святланай Дзянісавай. 21.by

Вакол медыцыны са Святланай Дзянісавай

16.05.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі Вы, канешне, дазволіце так сябе называць, асабліва пасля таго недапушчальна доўгага перапынку, які я, даруйце, незнарок усталявала ў гэтым нашым дзіўным ліставанні. Прынамсі, наўрад ці можна зваць яго ўдалым — бо яно аднабаковае, па-першае, і з налётам часцінак вечнасці, па-другое. Мне вось зараз нават чуецца тужлівае рыпенне: яно, як мне ўяўляецца, абавязкова павінна суправаджаць працэс адпраўкі маіх лістоў да Вас — хаця б таму, што карыстальнікаў у машыны часу дагэтуль, як ні дзіўна, набіраецца няшмат, а механізмы яе мала што састарэлыя, дык ад разу да разу паспяваюць як след пакрыцца тымі самымі драбнюткімі часцінкамі вечнасці… Пылам часу… Ды якое там?! Звычайным пылам. Бо такая ўжо nаturа rеrum, ці, як кажуць у нас, прырода рэчаў. Ці пагодзіцеся, <І>mоnsіеur Jеаn, што пыл часу ў рэестры з'яў і падзей Сусвету мае такі самы ідэнтыфікацыйны нумар, які носіць шэрае покрыва большасці кніжных паліц? І я б з задавальненнем, бачыць Бог, пагаварыла з Вамі пра тыя паліцы, не кранаючы пылу, але крануць яго, вечнага ворага, — давядзецца.

"Пыл" — тэрмін увогуле чыста медыцынскі. Калі б не было так, не было б цэлай галіны аховы нашага здароўя. Нават некалькіх. Я ведаю, што пішу. З той пары, mоnsіеur, як Вы (таксама ж незнарок) адбылі назад у свой Ліён (пакінуўшы, прабачце, без увагі пыл Гародні), прамінула больш за дзвесце гадоў. За гэты час у медыцыне яскрава вылучыліся асобныя раздзелы. Назвы якіх, між іншым, у сваёй пераважнай большасці гучаць чамусьці на манер жаночых імёнаў: імуналогія, алергалогія… Навукі-імёны бліскуча гучаць, а пыл — застаецца пылам, нечым цьмяным, не вартым увагі. Але ці напраўду ўсё так?

Сучасныя медыкі кажуць, што хвароба стагоддзя пад мілагучнай назвай "алергія" народжана шмат чым. Шмат чым адначасова. Але ледзь не ў першай чарзе гэтага шмат чаго — жаданне чалавека пазбавіцца сякіх-такіх праблем. У прыватнасці, праблем са здароўем. Так, я згодна, гэта вельмі дзіўна гучыць. Але ж і дзіўна выглядае. Праблема з'яўлення пылу на дыванах і паліцах вырашаецца працэсам стварэння сродкаў, якія, выцясняючы гэты пыл як не карысную для здароўя з'яву, ствараюць… новую з'яву. І вось ужо адна справа — простая рэакцыя арганізма на просты пыл (рэакцыя арганічнай субстанцыі на арганічнае ж рэчыва, праяўляецца у горшым выпадку чыханнем ці кашлем), і зусім іншая — імунны, як кажуць медыкі, адказ. Інакш кажуць, рэакцыя імуннай сістэмы, цалкам справядлівая і досыць неадназначная, на дзеянне нечага чужароднага, хоць на пах і смачнага.

…За ўсё ў гэтым свеце нам трэба плаціць. Думаю пра гэта кожны раз, калі пырскаю на шкло акна ці выціскаю на гумку для посуду духмяны мыйны сродак. А Ваша жонка, mоnsіеur Jеаn, — наколькі памятаю, яе імя мадам Жанэта — ці марыла калі пра такую гаспадарчую акалічнасць?..

З палкім унутраным спадзяваннем на тое, што механізмы перадачы эмоцый і сімвалаў праз час і прастору — з майго поўнага ідэй па перастварэнні рэальнасці ХХІ стагоддзя ў Ваша адзначанае не менш бліскучымі думкамі ХVІІІ стагоддзе — усё яшчэ пакрывае звычайны шэры пыл, заўсёдны суразмоўца папяровых кніжак (як гэта мне дабрацца да Вашай "Флоры Літвы"?), шлю развітальнае слова да наступнай нагоды напісаць тут: "Я зноў пішу Вам, mоnsіеur Jеаn"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лісты да Жылібера Bоnjоur, mоn сhеr!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика